21:51 19 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Работа медыцынскай лабараторыі, архіўнае фота

Беларускія дактары навучыліся вырошчваць штучную скуру

© Sputnik/ Максим Богодвид
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
710

Падобная тэхналогія для свету не новая: напрыклад, у Расіі штучная скура для лячэння апёкаў з'явілася пяць гадоў таму.

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Беларускія медыкі навучыліся вырошчваць штучную чалавечую тканіну на аснове клетак пацыентаў для лячэння апёкаў. Праблема аднаўлення скуры пасля сур'ёзных апёкаў даўно стаяла перад медыкамі. У апошнія дзесяцігоддзі ўрачы па ўсім свеце вучацца вырошчваць штучную скуру — напрыклад, у Расіі гэта робяць ужо каля пяці гадоў.

"Задача — аднавіць цэласнасць скурнага покрыва, і гэта робіцца з дапамогай клетак. Такая тэхналогія распрацавана ў прынцыпе, такія клеткі мы вылучаем, яны называюцца фібрабластамі, і потым гэтыя клеткі змешваюцца з носьбітам і накладваюцца на апёкавую паверхню. Эфект вельмі добры: выпадкі былі апісаны, калі ў людзей да 90% паверхні скуры было паранена — іх ратавалі дзякуючы гэтым клеткавым тэхналогіям", — распавёў у эфіры тэлеканала АНТ акадэмік аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі Ігар Валатоўскі.

Мяркуецца, што лекары спачатку будуць выдаляць змярцвелыя тканіны, а затым замяняць іх скурай са здаровых участкаў цела. Асновай новага метаду становяцца клеткі пацыента.

Цяпер праект па стварэнні штучнай скуры праходзіць у Беларусі дзяржаўную экспертызу.

Тэги:
Медыцына (навука), Медыцынскія даследванні, НАН Беларусі, Ігар Валатоўскі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы