14:42 14 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
1420

Сэрвіс дазваляе даведацца пра час прыбыцця і адпраўлення цягнікоў на станцыі Мінск-Пасажырскі, расклад даступны і ў мабільнай версіі сайта.

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Беларуская чыгунка з 6 красавіка запусціла сэрвіс анлайн-табло, паведамілі Sputnik у чацвер у прэс-цэнтры БЧ.

Расклад цягнікоў станцыі Мінск-Пасажырскі зараз даступны анлайн на сайце чыгункі. Віртуальнае табло паказвае час прыбыцця і адпраўлення цягнікоў, нумары платформаў і шляхоў, на якія прыбываюць цягнікі, а таксама з якіх яны адпраўляюцца. З дапамогай сэрвісу можна даведацца парадак нумарацыі вагонаў: з "галавы" ці "хваста" цягніка.

Інфармацыя даступная на беларускай, рускай і англійскай мовах.

"У планах па далейшым развіцці — адлюстраванне ў сэрвісе інфармацыі табло ўсіх вакзалаў Беларускай чыгункі", — распавялі ў прэс-цэнтры. Там дадалі, што сэрвіс анлайн-табло даступны і ў мабільнай версіі сайта.

Тэги:
IT-тэхналогіі, Інтэлектуальныя гульні, БЧ, Беларусь

Галоўныя тэмы