23:13 08 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
1530

На мерапрыемстве прысутнічалі міністры сувязі не толькі Беларусі і Расіі, але і іншых краін - Кыргызстана, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і шэрагу іншых.

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Урачыстая цырымонія адкрыцця 23-й выставы тэлекамунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій TIBO-2017 прайшла ў аўторак у Мінску.

Міжнародны форум адкрыўся на пляцоўцы Футбольнага манежа ў Мінску ў аўторак і будзе працаваць да пятніцы ўключна. На працягу чатырох дзён у рамках TIBO пройдзе шэраг прэзентацый — як новых мадэляў смартфонаў і планшэтаў, так і прапаноў ад аператараў сувязі і распрацовак айчынных IT-кампаній.

Як падкрэсліў на цырымоніі адкрыцця выставы першы віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Мацюшэўскі, развіццё высокіх тэхналогій — адна з галоўных задач развіцця рэспублікі.

Генеральны сакратар Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) Хаўлінь Чжао ў сваім вітальным слове падзякаваў беларускаму ўраду і нагадаў, што ў мінулым годзе ён сустракаўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а ў гэтым — з прэм'ерам Андрэем Кабяковым. "Я павінен прызнаць, што сферы інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у рэспубліцы аддаюць вялікую ўвагу", — адзначыў Чжао.

Паводле слоў генсакратара МСЭ, Беларусь займае 31 месца ў свеце па ўзроўні развіцця ІКТ, а на постсавецкай прасторы — і зусім першае. "І ваш прэм'ер-міністр мяне запэўніў, што сусветных лідэраў нагнаць вам засталося зусім трохі", — дадаў ён.

Официальные лица Беларуси и высокопоставленные гости из-за рубежа открыли выставку TIBO
© Sputnik Александр Шурмелев
Афіцыйныя асобы Беларусі і высокапастаўленыя госці з-за мяжы адкрылі выставу TIBO

Расійскі міністр сувязі Мікалай Нікіфараў прызнаў: у РФ з "шчырым захапленнем сочаць за тэмпамі развіцця тэлекамунікацыйнай і IT-сфер у Беларусі", а таксама вітаў усіх удзельнікаў форуму.

У першы дзень працы "ТІВО-2017" на выставе таксама прысутнічалі міністры сувязі шэрагу краін — Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, а таксама прадстаўнікі ведамстваў Туркменістана, Узбекістана і Латвіі. Прымалі ўдзел міністры і ў чарговым пасяджэнні Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС).

У рамках TIBO-2017 у Мінску ўжо былі апрабаваныя тэхналогіі сувязі пятага пакалення 5G, прадстаўлены шэраг інавацыйных навінак — не толькі ў сферы сувязі, але нават медыцыне. Поўная праграма выставы даступная на сайце форуму.

Тэги:
IT-тэхналогіі, Тэхналогіі і інавацыі, ТІВО-2017, Мінск

Галоўныя тэмы