09:56 27 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
БДУ запусціў адукацыйны інтэрнэт-партал

БДУ запусціў адукацыйны інтэрнэт-партал

© Sputnik/
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
2920

На партале таксама размешчаны ўсе віды дакументаў, якія неабходны студэнтам і выкладчыкам. З дапамогаю сайта можна аформіць розныя віды даведак анлайн.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Адукацыйны інтэрнэт-партал "E-BSU" запушчаны ў Белдзяржуніверсітэце, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Гэты інфармацыйны рэсурс уключае ўсе спасылкі на электронныя адукацыйныя сэрвісы ўніверсітэта і з'яўляецца адзінай кропкай уваходу да многіх інтэрнэт-сайтаў БДУ.

"Гэты партал дазволіць карыстальнікам атрымліваць любую інфармацыю, што датычыцца вучобы ў БДУ. На сайце можна даведацца пра расклад заняткаў дзённай і завочнай формаў навучання, экзаменаў і кансультацый, тэрміны здачы курсавых работ. У асабістым кабінеце студэнта-платніка размешчана інфармацыя аб яго плацяжах за вучобу", — распавялі ў прэс-службе БДУ.

На партале таксама размешчаны ўсе віды дакументаў, якія неабходны студэнтам і выкладчыкам. З дапамогаю сайта можна аформіць розныя віды даведак анлайн.

"Комплекс сайтаў БДУ налічвае звыш 120 вэб-рэсурсаў. Кожны з іх арыентаваны на канкрэтную аўдыторыю і выконвае пэўную задачу. Такая насычанасць інфармацыйнай прысутнасці БДУ ў інтэрнэт-прасторы тлумачыцца маштабамі дзейнасці ўніверсітэта. Бо ў БДУ не толькі навучаюцца студэнты, але і ажыццяўляецца навуковая, вытворчая, культурная, сацыяльная дзейнасць. Таму важна не толькі збіраць і структураваць інфармацыю, але і рабіць яе зразумелай і даступнай для кожнай з мэтавых груп", — патлумачыў кіраўнік рабочай групы праекта Юрый Пазняк.

Тэги:
IT-тэхналогіі, Інтэрнэт, Тэхналогіі і інавацыі, БДУ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы