13:52 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Viber

Viber: карыстальнікі любяць дзяліцца відэа

© Sputnik/
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Самы папулярны мэсэнджар Беларусі абнаўляе дапаўненні для сваіх чатаў.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Спасылкі на відэаролікі YouTube — адна з самых папулярных формаў камунікацый у мэсэнджары Viber, паведамілі Sputnik прадстаўнікі кампаніі.

Мэсэнджар зноў вырашыў пашырыць функцыянал: карыстальнікі змогуць дзяліцца кантэнтам іншых сэрвісаў, у тым ліку ролікамі з YouTube, песнямі са Spotify і прапановамі па браніраванню гасцініц з Booking.com.

"Ключавы момант у гэтым абнаўленні — інтэграцыя YouTube з чатамі Viber. Спасылкі на відэаролікі YouTube — адна з самых папулярных формаў кантэнту, перасылаемага карыстальнікамі мэсэнджара, і цяпер найбуйнейшая ў свеце відэаплатформа даступная адразу ў акне чата", — распавялі падрабязнасці ў Viber.

Акрамя гэтага, у мэсэнджары інтэграваны часопіс Vice, а таксама папулярныя для пошуку gif-файлаў сэрвісы GIPHY, Guggy і Getty Images.

Новыя функцыі Viber ужо даступныя ў абноўленым дадатку. У Sputnik ёсць свой паблік-акаунт у папулярным мэсэнджары — далучайцеся!

Тэги:
Інтэрнэт, Viber, YouTube, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы