Эксперты назвалі найпапулярнейшы смартфон

© PixabayСмартфон iPhone 7, архіўнае фота
Смартфон iPhone 7, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У другім квартале гэтага года лепш за ўсё прадаваліся iPhone 7 і iPhone 7 Plus.

МІНСК, 18 жні — Sputnik. Рэйтынг лідэраў продажаў смартфонаў другога квартала 2017 года апублікаваны даследчай кампаній Strategy Analytics, паведамляе Sputnik.

Эксперты прааналізавалі аб'ёмы і дынаміку продажаў смартфонаў розных мадэляў і вытворцаў.

Так, паводле звестак аналітыкаў, першае і другое месца ў рэйтынгу па папулярнасці сярод смартфонаў у свеце падзялілі iPhone 7 і iPhone 7 Plus. Першай мадэлі за тры месяцы змаглі рэалізаваць каля 17 мільёнаў асобнікаў, другой — каля 15 мільёнаў.

Дарэчы, у цэлым за тры месяцы карпарацыя Apple прадала 41 мільён розных мадэляў тэлефона iPhone.

Трэцяе і чацвёртае месца ў рэйтынгу займаюць смартфоны кампаніі Samsung: Galaxy S8 (10,2 млн) і S8+ (9 млн). Пятае месца ў рэйтынгу заняў Xiaomi Redmi 4A — іх прадалі за тры месяцы каля 5,5 мільёнаў асобнікаў.

У папярэднім квартале iPhone 7 і 7 Plus таксама ўзначальвалі падобны рэйтынг, аднак лічбы продажаў былі прыкметна вышэй — 21,5 мільён штук і 17,4 мільёна адпаведна.

Стужка навiн
0