20:32 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Зонд Cassini

Зонд Cassini завяршыў працу ля Сатурна і згарэў у яго атмасферы

© Фото: NASA
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Апарат перадаваў дадзеныя да апошняй секунды свайго існавання на арбіце Сатурна.

МІНСК, 16 вер — Sputnik. Касмічны апарат Cassini завяршыў свой палёт да Сатурна і згарэў у атмасферы планеты-гіганта, сігналы з зонда перасталі паступаць на Зямлю, паведаміла NASA.

Сувязь з апаратам была страчана ў пятніцу, 15 верасня, у 14:55 па мінскім часе — гэта кажа аб тым, што апарат спыніў сваё існаванне.

"Гэта была цудоўная місія, выдатны касмічны карабель. Абвяшчаю заканчэнне місіі", — сказаў кіраўнік місіі Cassini Эрл Мэйз.

Ён таксама падкрэсліў: зонд рабіў усё, што было задумана. Са слоў Мэйза, апарат перадаваў дадзеныя да апошняй секунды свайго існавання на арбіце Сатурна.

Зонд увайшоў у атмасферу Сатурна на хуткасці каля 113 тысяч кіламетраў за гадзіну на вышыні прыблізна 1,9 тысячы кіламетраў над аблокамі.

Сігнал з яго страцілі на вышыні 1,5 тысяч кіламетраў над вяршынямі аблокаў. Апошнімі дзеяннямі апарата стала серыя апусканняў у зазор паміж кольцамі Сатурна і целам планеты.    

Зонд быў сумесным праектам NASA, Еўрапейскага касмічнага агенцтва і Італьянскага касмічнага агенцтва. Ён стартаваў з Зямлі ў 1997 годзе, а прыбыў прыбыў да Сатурна ў 2004-м. Дзякуючы Cassini быў зроблены шэраг значных адкрыццяў, зонд зрабіў паўмільёна здымкаў Сатурна і яго спадарожнікаў.

Плануецца, што па заканчэнні місіі сотні спецыялістаў, якія былі задзейнічаныя ў ёй, пяройдуць у іншыя праекты NASA.

Тэги:
Даследванне космаса, Космас, NASA, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы