04:03 15 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Укантакце

СМІ: "УКантакце" абмежавала магчымасць слухаць музыку

© Sputnik / Наталья Селиверстова
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
1521

Мяркуецца, што зараз бясплатна карыстальнікі змогуць слухаць музыку ў сацыяльнай сетцы толькі па гадзіне штодня.

МІНСК, 2 кас — Sputnik. Сацыяльныя сеткі "УКантакце" і "Аднакласнікі" абмяжоўваюць фонавае праслухоўванне музыкі ў сваіх мабільных праграмах, пішуць профільныя выданні са спасылкай на кампанію United Media Agency (UMA).

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі ад кіраўніцтва "УКантакце" і "Аднакласнікаў" няма, аднак шэраг выданняў сцвярджаюць, што змены ўжо ўступілі ў сілу.

Мяркуецца, што цяпер карыстальнікі з мабільных праграм сацыяльных сетак могуць слухаць музыку не больш за гадзіну ў дзень. Пры перавышэнні гэтага ліміту сацсетка будзе прапаноўваць купіць падпіску.

Таксама абмежаванні закранулі праграму Boom, якая таксама інтэгравана з сацыяльнымі сеткамі. У будучыні адміністрацыя можа яшчэ больш скараціць ліміт на праслухоўванні бясплатнай музыкі.

Пасля з'яўлення навін аб падобных абмежаваннях ва "УКантакце" і "Аднакласніках" у лідары Play Market і AppStore вырваліся іншыя праграмы на смартфонах, якія дазваляюць слухаць і спампоўваць музыку з сацыяльных сетак.

У вэб-версіі сацыяльных сетак праслухоўванне музыкі застанецца бясплатным, аднак паміж трэкамі па-ранейшаму часам будзе з'яўляцца рэклама.

Тэги:
Одноклассники, Вконтакте, музыка, United Media Agency, Расія

Галоўныя тэмы