Сацсетка "УКантакце" прыбрала музыку са старых дадаткаў

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкСацыяльная сетка "Укантакце"
Сацыяльная сетка Укантакце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для мабільных дадаткаў магчымасць праслухоўваць музыку анлайн зараз абмежаваная.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Сацыяльная сетка "УКантакце" адключыла музычны раздзел у старых версіях мабільных дадаткаў для смартфонаў і планшэтаў, паведамілі ў чацвер расійскія СМІ.

Укантакце - Sputnik Беларусь
Сацсетка "УКантакце" правядзе сваю музычную прэмію

З пачатку кастрычніка "УКантакце" пачала абмяжоўваць праслухоўванне музыкі для мабільных дадаткаў: цяпер карыстальнікі могуць праслухоўваць яе бясплатна не больш за гадзіну ў дзень, а для павелічэння гэтага часовага ліміту неабходна плаціць.

Як паведаміў 5 кастрычніка партал TJournal, цяпер сацыяльная сетка зусім прыбрала музычны раздзел са старых версій дадаткаў — тых, у якіх карыстальнікі маглі слухаць музыку бясплатна.

У той жа час, для поўнай версіі "УКантакце" абмежаванні пакуль не дзейнічаюць: слухаць музыку там можна без абмежаванняў.

Эксперты прагназуюць, што ў спробе прыцягнуць карыстальнікаў да падпісцы на платную музыку "УКантакце" сутыкнецца з шэрагам цяжкасцяў: існуе мноства іншых дадаткаў для Apple і Android, якія дазваляюць праслухоўваць кампазіцыі анлайн. Акрамя таго, на рынку ёсць і буйныя платныя сэрвісы накшталт Spotify і Apple Music, а таксама "Яндекс.Музыка".

Стужка навiн
0