01:11 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Замок на ноўтбуке

Мінчанцы за ўзлом акаўнтаў каханага пагражае крымінальны тэрмін

CC0 / Pixabay / TheDigitalWay
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
4 0 0

Дзяўчына хацела звярнуць на сябе ўвагу маладога чалавека, заблакаваўшы яму доступ да анлайн-гульняў.

МІНСК, 31 кас — Sputnik. Дзве крымінальныя справы распачаты ў дачыненні да 17-гадовай мінчанкі, якая ўзламала акаўнты свайго былога каханага, распавяла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная.

У міліцыю звярнуўся малады чалавек, папрасіўшы ўсталяваць асобу, якая ўзламала яго акаўнты і змяніла усе ўліковыя запісы, тым самым заблакаваўшы доступ да анлайн-гульняў, у якія ён гуляў. 

Падчас правядзення праверкі было ўстаноўлена, што акаўнты ўзламала былая дзяўчына заяўніка, з якой ён раней пражываў сумесна і якой быў вядомы пароль ад яго электроннай пошты.

Акаўнты былі прывязаныя да пошты. Дзяўчына патлумачыла, што з хлопцам яны рассталіся праз гульні, на якія той траціў шмат вольнага часу. Пасля растання яна моцна перажывала і вырашыла зноў памірыцца, шукала сустрэчы з умілаваным, але ён яе ігнараваў. Тады мінчанка ўзламала яго акаўнты, каб звярнуць на сябе ўвагу.

У дачыненні да непаўналетняй дзяўчыны распачатыя крымінальныя справы па артыкуле 349 (Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі) і артыкуле 351 (Кампутарны сабатаж) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы