Кітайскі робат паспяхова здаў экзамен па медыцыне і можа стаць доктарам

© PixabayСтетаскоп, архіўнае фота
Стетаскоп, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На выкананне заданняў у штучнага інтэлекту сышло ўсяго 60 хвілін замест звычайных 10 гадзін, а колькасць набраных машынай балаў - 456 з 600 магчымых.

МІНСК, 20 ліс — Sputnik. Робат "Сяо І" паспяхова здаў экзамен на атрыманне ліцэнзіі для вядзення медычнай практыкі ў Кітаі, паведамляе выданне China Daily.

Робат Сафія - Sputnik Беларусь
Робат Sophia стала першым у свеце механізмам, які атрымаў грамадзянства

"Мы афіцыйна запусцім робата ў сакавіку 2018 года. Ён не прызначаны для замены дактароў. Ён павінен спрыяць паляпшэнню супрацоўніцтва паміж людзьмі і машынамі, каб павысіць іх агульную эфектыўнасць", — пракаментаваў старшыня кампаніі-распрацоўніка iFlytek Лю Цынфэн.

Штучны інтэлект выканаў усе заданні за адну гадзіну замест патрэбных дзесяці і набраў 456 з 600 магчымых балаў, што на 96 балаў вышэй, чым патрабуецца для паспяховай здачы экзамену.

У кампаніі iFlytek адзначылі, што робат можа аўтаматычна атрымліваць і аналізаваць інфармацыю пра пацыента і ставіць першасны дыягназ. Яго будуць выкарыстоўваць для аказання дапамогі дактарам у вызначэнні будучых метадаў лячэння. Асабліва гэта актуальна для сельскіх раёнаў Кітая, дзе дактароў не хапае.

Экзаменатары сцвярджаюць, што "Сяо І" не мог падмануць іх або скарыстацца шпаргалкай: падчас тэсту ў яго не было доступу да інтэрнэту, і ён выкарыстаў толькі тыя дадзеныя, якія змясцілі ў яго ўнутраную памяць вытворцы.

Стужка навiн
0