18:03 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

Гістарычны музей у Мінску можна наведаць па электроннаму квітку

© Sputnik / Роман Шантар.
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
4310

Зараз госці Нацыянальнага гістарычнага музея і яго філіялаў могуць загадзя падрыхтаваць свой візіт. Квіткі прадаюцца праз афіцыйны сайт музея.

МІНСК, 6 сне — Sputnik. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі распачаў анлайн-продаж электронных квіткоў на наведванне сталых экспазіцый, выстаў і мерапрыемстваў, паведамілі Sputnik у прэс-службе музея.

Зараз госці Нацыянальнага гістарычнага музея і яго філіялаў могуць загадзя падрыхтаваць свой візіт. Квіткі прадаюцца праз афіцыйны сайт histmuseum.by ці непасрэдна праз партал www.bycard.by.

"Гэта азначае максімальную зручнасць для наведвальнікаў — яны могуць загадзя спланаваць свой візіт. Таксама з'явілася магчымасць выкарыстоўваць квіткі як прыемныя і арыгінальныя падарункі. Нарэшце, адчыняюцца новыя перспектывы для арганізацыі групавых і карпаратыўных візітаў", — патлумачылі ў музеі неабходнасць удасканальвання сэрвісу.

Місія музея ў сучасным свеце — быць не "сховішчам старажытнасцяў", цікавым толькі вузкаму колу знаўцаў, а месцам грамадскіх камунікацый, пляцоўкай для правядзення цікавых культурных і адукацыйных праэктаў.

"Продаж электронных квіткоў анлайн дазволіць Нацыянальнаму гістарычнаму музею ў поўнай ступені адпавядаць ролі сучаснага музея — адчыненага для масавага наведвальніка і гатовага забяспечыць максімальны камфорт сваім гасцям", — дадалі ў прэс-службе.

По теме

У Мінску прэзентуюць "Кракаўскія калядныя батлейкі"
Тэги:
электронный билет, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы