11:15 22 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Сацыяльная сетка Facebook

Не адкрывайце відэа: у Facebook распаўсюджваецца шкодны вірус

© Sputnik/ Наталья Селиверстова
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
510

Праграма маскіруецца пад відэафайл фармату MP4 і рассылаецца ў выглядзе архіва.

МІНСК, 29 сне — Sputnik. У сацыяльнай сетцы Facebook распаўсюджваецца шкодны вірус, які маскіруецца пад відэафайл фармату MP4, паведамляе Sputnik.

Вірус мае выгляд архіва, у назве якога прысутнічае слова video. Ўнутры архіва знаходзіцца файл з пашырэннем "exe".

Sputnik звяртае ўвагу чытачоў: неабходна правяраць спампаваныя з сацыяльных сетак файлы антывірусам.

Калі вы сталі адпраўніком або атрымальнікам віруса, перш за ўсё праверце камп'ютар антывірусам. Пасля гэтага рэкамендуецца змяніць пароль на Facebook і ўсталяваць двухфакторную аўтэнтыфікацыю. Яна гарантуе доступ да профіля толькі ў выпадку пацверджання доступу па SMS.

Падобная сітуацыя ўжо здаралася ў канцы жніўня. Тады ад імя сяброў карыстальнікам прыходзіла спасылка на відэаролік. Калі людзі спрабавалі праглядзець відэаролік, аўтаматычна загружалася шкоднаее праграмнае забеспячэнне. Сцэнары маглі трохі адрознівацца ў залежнасці ад браўзэра, аднак вынік быў адным і тым жа: камп'ютар атрымоўваў вірус.

Сачыце за сваёй бяспекай у Facebook, таму што гэта можа нашкодзіць не толькі вам, але і тым карыстальнікам, якія знаходзяцца ў спісе вашых сяброў.

Тэги:
вирус, Facebook
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы