01:54 18 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Запуск ракеты Саюз-2.1а з касмадрома Ўсходні

Ракета "Саюз-2.1а" паспяхова стартавала з Байканура

© Sputnik / Евгений Биятов
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
2810

Грузавы касмічны карабель "Прагрэс МС-08" паспяхова аддзяліўся ад трэцяй ступені ракеты.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Ракета "Саюз-2.1а" паспяхова стартавала з аэрадрома Байканур, у Цэнтры кіравання палётамі ўжо паведамілі аб паспяховым аддзяленні "грузавіка" ад трэцяй ступені, перадае Sputnik.

"Саюз" з грузавым караблём "Прагрэс МС-08" хацелі запусціць 11 лютага, аднак пасля каманды на аўтаматычнае выключэнне рухавікоў пуск перанеслі на аўторак.

У аўторак пуск ракеты "Саюз-2.1а" з аэрадрома Байканур прайшоў паспяхова. Як паведамляюць у Цэнтры кіравання палётамі, ад трэцяй ступені ракеты ўжо аддзяліўся "грузавік", які даставіць на Міжнародную касмічную станцыю 1390 кілаграмаў сухіх грузаў, 890 кілаграмаў паліва, 420 кілаграмаў вады і 46 кілаграмаў сціснутага паветра і кіслароду.

Станцыі карабель "Прагрэс МС-08" дасягне толькі праз двое сутак — днём 15 лютага. Калі б ракету атрымалася запусціць 11 лютага, груз дасягнуў бы МКС раней, цяпер жа прапусцілі пускавое акно з патрабаванымі балістычнымі ўмовамі.

Інжынеры хацелі апрабаваць запуск па кароткай дзвюхвітковай схеме — карабель знаходзіўся б у шляху толькі 3,5 гадзіны. Некалькі разоў выпрабаванні падобнай схемы па розных прычынах адмяняліся.

Тэги:
пуск ракеты, Байканур (касмадром), Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы