00:31 19 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Офіс кампаніі Яндэкс у Маскве

Браўзэр "Яндэкса" навучыўся змагацца са схаваным майнінгам

© Sputnik / Валерий Мельников
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
1320

Майнінгавыя скрыпты будуць аўтаматычна знаходзіцца і блакавацца на іншых сайтах.

МІНСК, 12 сак — Sputnik. "Яндэкс. Браўзэр" навучыўся абараняць сваіх карыстальнікаў ад схаванага майнінга крыптавалют, паведамілі Sputnik у панядзелак у прэс-службе кампаніі.

Першую версію абароны ад схаванага майнінга распрацоўшчыкі стварылі яшчэ ў лістападзе мінулага года, аднак з панядзелка яна ўзмоцнена. Цяпер абноўленыя браўзэры ад "Яндэкса" будуць абараняць ад большай колькасці скрыптоў.

Некаторыя ўладальнікі ставяць такія скрыпты на свае сайты — яны дазваляюць таемна выкарыстоўваць вылічальныя рэсурсы наведвальнікаў для здабычы крыптавалют. Тэарэтычна, "захопліваць" так можна да 100% вылічальных магутнасцяў чужога камп'ютара.

"Яндекс.Браузер" будзе аўтаматычна знаходзіць такія скрыпты і блакаваць іх — такім чынам, "схаванага майнінга" ў карыстальнікаў адбывацца не будзе.

Распавялі ў кампаніі і пра тое, як можна западозрыць выкарыстанне вашага камп'ютара ў схаваным майнінге — пры дапамозе дыспетчара задач падчас прагляду сайтаў. Калі нагрузка рэзка ўзрастае — вы маглі стаць ахвярай адмысловага скрыпту. Тады аўтаматычна пачне "спецаперацыю" і браўзэр.

Пасля блакавання шкоднасных скрыптоў "Яндекс.Браузер" дазволіць праглядаць сайты — уся інфармацыя на іх будзе адлюстроўвацца карэктна.

Тэги:
майнінг, "Яндэкс. Браўзэр", Бяспека, Яндэкс

Галоўныя тэмы