23:15 20 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.29
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
1710

На такі крок кампанія пайшла ўслед за іншымі буйнымі гульцамі інтэрнэт-рынка, якія абвясцілі аб забароне падобнай рэкламы.

МІНСК, 27 сак — Sputnik. Кампанія Twitter увядзе забарону на рэкламу крыптавалют, як гэта ўжо зрабілі амерыканскія карпарацыі Facebook і Google, пра гэта паведамляюць сусветныя СМІ.

Рэкламу крыптавалют, віртуальных валютных біржаў і крыптакашалькоў пачнуць блакаваць у Twitter у бліжэйшы час. Аднак забарона не закране афіцыйных публічных заяў кампаній, якія прысутнічаюць на аўтарытэтных фондавых пляцоўках і крыптабіржах, курыруемых Японіяй.

Нядаўна амерыканская Facebook забараніла размяшчаць на сваёй пляцоўцы рэкламу віртуальных валют і бінарных апцыёнаў. Услед за ёй кампанія Google заявіла аб тым, што рэкламныя аб'явы падобнага роду будуць блакавацца сэрвісамі, пачынаючы з лета 2018 года.

Тым часам у Беларусі крыптавалюты афіцыйна легалізаваныя: у снежні мінулага года Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны дэкрэт, закліканы развіваць лічбавую эканоміку ў краіне. Кіраўнік дзяржавы не выключае, што праз нейкі час у Беларусі з'явіцца ведамства, якое адказвае за лічбавую эканоміку.

Тэги:
Крыптавалюта, Twitter, ЗША

Галоўныя тэмы