13:53 25 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.38
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
6620

У абсерваторыі прапануюць разгледзець Месяц, Сонца, планеты Сонечнай сістэмы і іншыя нябесныя целы з дапамогай тэлескопа.

МІНСК, 4 кра — Sputnik. Бясплатна паглядзець на касмічныя аб'екты з дапамогай тэлескопа цяпер можна ў абсерваторыі сталічнага планетарыя.

У планетарыя можна будзе назіраць за Месяцам, Сонцам, планетамі Сонечнай сістэмы, а таксама за зоркамі, сузор'ямі і галактыкамі. Плануючы наведванне, неабходна ўлічваць надвор'е: калі ў горадзе суцэльная воблачнасць, то перанесці візіт лепш на ясны дзень.

У буднія дні паглядзець на нябесныя целы можна з аўторка па нядзелю з 21:00 да 23:00, у выхадныя — у суботу і нядзелю з 12:00 да 15:00.

У абсерваторыі папярэджваюць, што графік назіранняў можа мяняцца ў залежнасці ад прыродных фактараў: сезонных умоў надвор'я і ўмоў бачнасці аб'ектаў. Усе змены публікуюцца на сайце планетарыя.

Мінскі планетарый і раней ладзіў бясплатныя назірання ў тэлескоп за касмічнымі аб'ектамі для аматараў. Тады наведвальнікамі абсерваторыі былі дарослыя і дзеці.

Тэги:
зоркі, Астраномія, Космас, Мінскі планетарый, Беларусь

Галоўныя тэмы