09:04 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
2110

Дырэктар ПВТ Усевалад Янчэўскі сустрэўся з рэгіянальным менеджарам па новых рынках у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Гетцам Трылхаасам.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Кампанія Google і Парк высокіх тэхналогій дамовіліся сумесна прасоўваць прадуктовыя кампаніі-рэзідэнты парку, паведамілі ў ПВТ.

Дырэктар парку Усевалад Янчэўскі правёў сустрэчу з рэгіянальным менеджарам па новых рынках у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Гетцам Трылхаасам. Сустрэча прайшла ў адміністрацыі парку, на ёй абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў галіне падтрымкі і прасоўвання прадуктовых кампаній, а таксама развіцця экасістэмы для беларускіх стартапааў.

"Падчас сустрэчы прадстаўнікі кампаніі Google распавялі аб іх вопыце супрацоўніцтва з замежнымі тэхналагічнымі паркамі", — распавялі ў ПВТ.

Трылхаас таксама прадставіў новыя маркетынгавыя інструменты Google для прадуктовых кампаній, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць запыты паслуг і тавараў для пэўных відаў рынку і даюць магчымасць арганізаваць пошук рынкаў за межамі краіны, што дапаможа рэзідэнтам ПВТ яшчэ больш пашырыць геаграфію кліентаў. Зараз мабільнымі прылажэннямі, распрацаванымі кампаніямі-рэзідэнтамі ПВТ, карыстаецца больш за 1 мільярд чалавек у 193 краінах свету.

Карпарацыя Google набыла ў жніўні 2017 года беларускую кампанію, якая займаецца распрацоўкамі ў сферы штучнага інтэлекту AIMatter. Увагу прыцягнула мабільнае прылажэнне кампаніі Fabby, якая прапаноўвала карыстальнікам замяняць фон на відэа.

Тэги:
Парк высокіх тэхналогій, Google, Беларусь

Галоўныя тэмы