10:48 18 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.19
Выканаўчы дырэктар Apple Цім Кук выступіў на Сусветнай канферэнцыі распрацоўнікаў Apple у Сан-Хасэ

Apple прадставіла новую аперацыйную сістэму iOS 12

© REUTERS / ELIJAH NOUVELAGE
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Адразу пасля прэзентацыі новай аперацыйнай сістэмы акцыі Apple выраслі амаль на 1%.

МІНСК, 5 чэр — Sputnik. Apple прадставіла новую версію сваёй сістэмы iOS 12 на канферэнцыі для распрацоўнікаў WWDC 2018 у Сан-Хасэ ў Каліфорніі.

У новай "аперацыёнкі" для мабільных прылад палепшаная прадукцыйнасць, нямала новых функцый. Акрамя паскоранай працы сістэмы, у ёй будзе даступная функцыя Screen Tim, якая дапаможа карыстальнікам кантраляваць час працы з прыладамі iOS.

У iOS 12 галасавы памочнік Siri зможа працаваць у любых прыкладаннях, яго каманды можна будзе запраграмаваць.

Акрамя звыклых Animoji можна будзе генераваць Memoji — персанажы Apple, якія будуць перадаваць эмоцыі і індывідуальнасць рэальных суразмоўцаў. У iOS 12 з'явіліся таксама новыя эфекты відэаздымкі і групавы FaceTime (відэапаведамленні).

На абноўленай платформе ARKit 2 распрацоўшчыкі змогуць ствараць адзіныя прасторы дапоўненай рэальнасці і пастаянныя аб'екты з прывязкай да пэўных месцаў, а таксама задзейнічаць распазнаванне аб'ектаў і адсочванне малюнкаў.

У Apple CarPlay з'явіцца падтрымка іншых прыкладанняў карт для навігацыі (у тым ліку Google Maps), а ў рэжыме "не турбаваць" можна будзе адключыць усе апавяшчэнні (у тым ліку званкі).

У новай "аперацыёнцы" з'явілася сістэма статыстыкі выкарыстання прыкладанняў, якая дазваляе сачыць за часам знаходжання ў праграме і пры неабходнасці абмяжоўваць яго. Гэтая функцыя можа працаваць дыстанцыйна — напрыклад, на бацькоўскіх смартфонах можна будзе даведацца, якімі праграмамі карыстаецца дзіця і як шмат часу праводзіць у іх. Пры неабходнасці гэты доступ можна дыстанцыйна абмежаваць.

Адразу пасля прэзентацыі кошт на акцыі Apple дадаў амаль 1% — быў зафіксаваны рэкордны кошт за акцыю кампаніі — $191,83.

Apple была заснавана ў 1976 годзе Стывам Джобсам, Стывам Вазняком і Рональдам Уэйнам. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Куперціна, штат Каліфорнія. Apple займаецца вытворчасцю персанальных і планшэтных камп'ютараў, аўдыяплэераў, тэлефонаў, "разумных гадзіннікаў" і праграмнага забеспячэння.

Тэги:
Apple, Каліфорнія, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы