"Вікіпедыя" прыпыніла працу на пяці мовах

© AFP 2024 / PHILIPPE LOPEZУлады Турцыі заблакавалі доступ да "Вікіпедыі"
Улады Турцыі заблакавалі доступ да Вікіпедыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Такім чынам сэрвіс онлайн-энцыклапедыі пратэстуе супраць праекту дырэктывы аб аўтарскіх правах.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Пяць моўных версій сайта Wikipedia зладзілі забастоўку ў знак пратэсту супраць праекту дырэктывы аб аўтарскіх правах — агульнага рэгламенту абароны дадзеных GDPR. Інтэрнэт-энцыклапедыя не даступная на італьянскай, партугальскай, польскай, іспанскай і латышскай мовах.

Лагатып кампаніі Google - Sputnik Беларусь
Google падрыхтаваў дудл з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі

Галасаванне па аднаму са спрэчных артыкулаў праекту пройдзе ў Еўрапарламенце 5 ліпеня. Калі ён будзе прыняты, гэта абмяжуе свабоду інтэрнэту, лічаць аўтары сэрвісу.

"Замест таго каб абнавіць законы аб аўтарскіх правах у Еўропе і спрыяць удзелу ўсіх грамадзян у інфармацыйным грамадстве, дырэктыва прадугледжвае адваротнае — ставіць пад пагрозу свабоду анлайн-зносін і абмяжоўвае доступ да інтэрнэту, ствараючы новыя перашкоды і фільтры", — такі зварот з'яўляецца на сайце пры спробе прачытаць кантэнт на пяці мовах.

На баку пратэстуючых выступіў міністр эканамічнага развіцця, працы і сацыяльнай палітыкі Італіі, віцэ-прэм'ер краіны, член "Руху пяць зорак" Луіджы Ды Маё.

Аўтары звароту мяркуюць, што Еўрапарламент павінен выключыць з праекта артыкулы 11 і 13, якія прадугледжваюць, па-першае, плату за выкарыстанне кантэнту сэрвісамі Google, Microsoft і іншымі, па-другое — самастойнае выяўленне пірацкага кантэнту сайтамі.

У Германіі і Іспаніі ўжо спрабавалі ўвесці абавязак з боку пошукавых сістэм плаціць стваральнікам кантэнту, аднак хоць такая норма замацаваная, на практыцы яна не рэалізоўваецца. Патрабаванне ж да сэрвісаў самастойна выяўляць пірацкі кантэнт, на думку некаторых экспертаў, можа прывесці да знікнення з сеткі мемаў і пародый, якія часткова выкарыстоўваюць іншы кантэнт. Галасаванне па гэтым артыкуле павінна адбыцца ўжо сёння.

Супраць праекту выступілі больш за 70 спецыялістаў у сферы інфарматыкі, 169 навукоўцаў, 147 арганізацый, якія займаюцца правамі чалавека і свабодай прэсы.

Стужка навiн
0