09:46 22 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.15
Выпрабаванні беспілотнага пагрузчыка БелАЗ

БелАЗ паспяхова выпрабаваў беспілотны пагрузчык, якім кіравалі з Расіі

© Фото: БелАЗ
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Аператар у той момант знаходзіўся на адлегласці 2500 кіламетраў - у расійскім Екацярынбургу.

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Выпрабаванні беспілотнага франтальнага пагрузчыка БелАЗ-78250 прайшлі на палігоне аўтазавода, паведаміла ў аўторак прэс-служба прадпрыемства.

Нашпігаваная рознымі сэнсарамі машына пры гэтым кіравалася выдалена — аператар накіроўваў беларускую тэхніку з Екацярынбурга, а гэта 2500 кіламетраў ад выпрабавальнага палігона.

"Кар'ерныя самазвалы, якія мы выпускаем, абсталяваныя сотнямі сэнсараў, генерыруючых у год тэрабайты інфармацыі ў рэжыме рэальнага часу, што дазваляе нам адсочваць якасць працы кар'ернага самазвала ў любым пункце планеты", — адзначыў гендырэктар БелАЗа Пётр Пархомчык.

Паводле яго слоў, на аснове інфармацыі, якая збіраецца падчас эксплуатацыі беспілотнай тэхнікі, завод у найбліжэйшай будучыні зможа даць кліентам новыя сэрвісы. Рабатызаваны комплекс, пагадненне аб стварэнні якога падпісаў завод разам з расійскімі партнёрамі, зможа павысіць прадукцыйнасць цяжкай тэхнікі і знізіць выдаткі на яе эксплуатацыю, падкрэслілі на заводзе.

Тэги:
Беспілотнікі, БелАЗ, Жодзіна
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы