00:50 17 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Праца за камп'ютарам, архіўнае фота

Новае воблака: "Яндэкс" прапанаваў карыстальнікам свае магутнасці

© Pixabay
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Калі захоўваць дадзеныя на воблацы, не прыйдзецца траціцца на куплю абсталявання і яго адміністраванне.

МІНСК, 5 вер — Spuntik. Сёння запусцілася публічная воблачная платформа "Яндэкс. Воблака", паведамілі Sputnik у прэс-службе кампаніі.

Новая тэхналогія дазволіць падтрымліваць прылажэнні і вэб-сэрвісы, выкарыстоўваючы інфраструктуру "Яндэкса". Карыстальнік зможа выкарыстоўваць "воблака" для захоўвання і апрацоўкі дадзеных, і ў кампаніі абяцаюць, што гэта дапаможа аўтаматызаваць шматлікія працэсы.

"Яндекс. Воблака" таксама дазваляе з меншымі намаганнямі ствараць новыя сэрвісы. У кампаніі растлумачылі: калі вы прыдумалі ўласную анлайн-краму або сістэму распазнання мовы, можна скарыстацца сістэмамі кіравання базамі дадзеных, распазнання мовы і тэхналогіямі машыннага перакладу, якія ёсць у "Яндэкса".

Сярод прыярытэтаў адзначаюць бяспеку дадзеных. Скарыстацца паслугамі платформы паспелі больш за 50 кампаній. А да канца года яе абяцаюць зрабіць даступнай для ўсіх карыстальнікаў.

Тэги:
Яндэкс, Беларусь

Галоўныя тэмы