02:22 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і першага намесніка Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчынава

Лукашэнка хоча стварыць самыя выгадныя ўмовы для развіцця IT-сферы

© Photo: Пресс-служба Президента РБ
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
910

Зараз сфера IT у Беларусі прыносіць даходы, таму што з'яўляецца вынікам развіцця чалавечага капіталу, і яна можа даць яшчэ больш для развіцця ўсёй краіны і росту дабрабыту беларусаў.

МІНСК, 25 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі канстатаваў падчас дакладу першага віцэ-прэм'ера Аляксандра Турчына, што ў Беларусі шмат працы вядзецца па развіццю IT-сферы, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, наўпрост ад беларускіх айцішнікаў паступалі прапановы аб фарміраванні ўрада, які будзе курыраваць цыфравізацыю ўсёй краіны. Была нават прапанова заснаваць цэлае ведамства лічбавай эканомікі.

Пры гэтым у Беларусі вядзецца работа па развіцці ўсёй IT-галіны, якая адлічвае сваю гісторыю са з'яўлення Парка высокіх тэхналогій. Таму назапашаны вопыт трэба ўжыць і цыфравізаваць усю краіну.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што будучыня Беларусі звязана не з рэальным сектарам эканомікі, для якога сыравіну неабходна закупляць за мяжой.

"IT-сфера і яе развіццё, даходы ад яе - гэта мазгі, гэта чалавечы капітал, і ў гэтым плане мы можам вельмі шмат мець для развіцця краіны і для дабрабыту нашага народа", - лічыць беларускі прэзідэнт.

Пасля чаго адразу дадаў, што ніхто не адмаўляецца ад рэальнага сектара, проста цыфравізацыя закліканая вывесці яго на больш эфектыўны ўзровень работы.

"Мы не павінны памыліцца і павінны стварыць самыя выгадныя ўмовы для развіцця IT-сферы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Тэги:
ІТ, Аляксандр Лукашэнка
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы