01:05 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Экіпаж МКС павялічыўся да 6 чалавек - Саюз паспяхова дабраўся да станцыі

Экіпаж МКС павялічыўся да 6 чалавек - "Саюз" паспяхова дабраўся да станцыі

CC BY 2.0 / NASA Goddard Space Flight Center / Soyuz Spacecraft docked to the ISS during Joint Operations
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
810

Касманаўты пасля пераходу на МКС ужо паспелі падчас сеансу сувязі пагутарыць з роднымі і блізкімі.

МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Экіпаж касмічнага карабля "Саюз МС-13" паспяхова даляцеў да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) і прыступіў да працы, перадае ў нядзелю "Раскосмас".

На "Саюзе", які прыстыкаваўся да МКС у ноч на 21 ліпеня, прыбылі расіянін Аляксандр Скварцоў, італьянец Лука Пармітана і амерыканец Эндру Морган. На станцыі іх сустрэлі Аляксей Аўчынін, Нік Хейг і Крысціна Кук.

Пасля пераходу на борт МКС адбыўся сеанс сувязі поўнага экіпажа станцыі - касманаўты і астранаўты змаглі пагутарыць з роднымі і блізкімі, а таксама і з калегамі.

У экіпажа - шырокі план работ, у прыватнасці навуковыя даследаванні і эксперыменты, правядзенне рэгламентных работ на станцыі і дааснашчэнне яе абсталяваннем, якія будуць дастаўляць "грузавікі". Скварцова яшчэ чакае і адпрацоўка кіравання робатам "Фёдарам", якога чакаюць на станцыі 22 жніўня.

Для Скварцова гэта ўжо трэці палёт да МКС, Пармітана знаходзіцца на станцыі ў другі раз, Морган адправіўся ў космас упершыню і прабудзе там даўжэй за сваіх калег па экіпажу - 256 дзён.

Тэги:
Космас

Галоўныя тэмы