04:22 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Ужо 22 жніўня робату трэба будзе адправіцца на Міжнародную касмічную станцыю.

МІНСК, 12 жні - Sputnik. Антрапаморфнага робата "Фёдара" пасадзілі ў касмічны карабель "Саюз МС-14".

Пра гэта робат сам "распавёў" у сваім Twitter-акаўнце.

"Можаце мяне павіншаваць - сёння мяне перанеслі ў пілатуемы карабель "Саюз МС" і цяпер размяшчаюць у крэсле пілота", - кажа твіт.

​Ужо заўтра раніцай спецыялісты пачнуць тэсціраваць сістэмы робата разам з сістэмай кіравання караблём.

Праўда, Фёдару прыйшлося перад палётам змяніць імя, і цяпер яго афіцыйнае найменне - Skybot F-850. Да таго ж, ён атрымаў "голас" для зносін з касманаўтамі.

Цяпер Фёдар, ён жа - Skybot, знаходзіцца на "Байкануры". Са свайго падарожжа ён плануе вярнуцца 7 верасня. Гэта значыць, што на МКС ён будзе працаваць каля двух тыдняў пад кіраваннем касманаўта Аляксандра Скварцова. Адразу пасля стыкоўкі Фёдара перанясуць у расійскі сегмент станцыі.

Тэги:
МКС, робататэхніка

Галоўныя тэмы