10:01 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Вываз РН Саюз-2.1а на стартавую пляцоўку

Ён сказаў "Паехалі!": Робат "Фёдар" упершыню паляцеў у космас

© Sputnik / Сергей Мамонтов
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
910

Расійскі антрапаморфны робат "Фёдар" падчас старту ракеты "Саюз-2.1а" паўтарыў знакамітую гагарынскую фразу, з якой калісьці пачаўся першы ў свеце палёт чалавека ў космас.

МІНСК, 22 жні - Sputnik. Расія ўпершыню запусціла ў космас чалавекападобнага робата "Фёдара", ён стартаваў у караблі "Саюз МС-14" на ракеце-носьбіце "Саюз-2.1а" з касмадрома Байканур, сайт Раскосмаса вёў прамую трансляцыю запуску.

Першы палёт да Міжнароднай касмічнай станцыі антрапаморфны робат пачаў з гагарынскага "Паехалі!".

Падчас запуску робат "Фёдар" вёў рэпартаж, падрабязна распавядаючы пра перагрузкі, якія адчуваў. Ён прызнаўся, што ўсе перагрузкі падчас вывядзення карабля на арбіту былі штатнымі. На развітанне робат сказаў: "Да сустрэчы на Міжнароднай касмічнай станцыі".

Испытание антропоморфного робота Федор
© Sputnik / Александр Овчаров
Чалавекападобны робат "Фёдар" прайшоў сур"ёзную падрыхтоўку перад палётам - як сапраўдны касманаўт

Антрапаморфны робат "Фёдар" адправіўся да МКС на ракеце-носьбіце "Саюз-2.1а" з касмічным караблём "Саюз МС-14". Яна стартавала з касмадрома Байканур у чацвер у 06:38 паводле мінскага часу. Гэта першы больш чым за 30 гадоў пуск пілатуемага карабля без экіпажа.

Вяртанне "Фёдара" плануецца 7 верасня.

Тэги:
Байканур (касмадром), Расія, Раскосмас

Галоўныя тэмы