02:25 05 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.69
  • 100 RUB3.47
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Рост нагрузкі на знешні шлюз вырас на 10%, больш за ўсё яе ў вячэрні час, але павялічваецца і днём.

МІНСК, 6 кра - Sputnik. РУП "Белтэлекам" адзначае павышаны попыт на паслугі доступу ў інтэрнэт, тэлебачання і іншыя сэрвісы, паведамілі ў панядзелак у прэс-службе кампаніі.

На фоне сітуацыі з распаўсюдам каронавіруса многія выбіраюць прытрымлівацца сацыяльнага дыстанцыявання і самаізаляцыі. З-за гэтага дзяржаўны аператар сувязі фіксуе рост попыту на доступ у інтэрнэт і паслугі тэлебачання.

"Тэхнічныя спецыялісты фіксуюць рост нагрузкі на знешні шлюз у межах 10%, а таксама канстатуюць, што гадзіны найбольшай нагрузкі, якія раней, як правіла, прыпадалі на вячэрні час, трохі зрушыліся на дзённы", - паведамілі ў кампаніі.

Там запэўнілі, што праходзіць пастаянны маніторынг якасці працы сеткі, усе аб'екты функцыянуюць у штатным рэжыме, а паслугі аказваюцца ў поўным аб'ёме. Гатовыя ў "Белтэлекаме" і да павышанай нагрузкі.

У РУП падкрэслілі, што працуюць над тым, каб ва ўсіх быў бесперабойны доступ у сетку.

Нагадаем, "Белтэлекам" з'яўляецца нацыянальным органам сувязі і натуральным манапалістам: менавіта ад яго працы залежыць доступ у інтэрнэт усіх карыстальнікаў у краіне.

Тэги:
Інтэрнет, Беларусь, Белтэлекам

Галоўныя тэмы