03:35 01 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Сузаснавальнік рэсурсу Holiday.by Андрэй Барашка

Бізнэс канцэпыя Holiday.by з надыходам Стэльмах не зменіцца

© Фото: Анна Иванова/Holiday.by
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Сузаснавальнік рэсурсу Андрэй Барашка пракаментаваў для чытачоў Sputnik з’яўленне ў яго камандзе экс-дырэктара і былога галоўнага рэдактара Onliner.by.

 МІНСК, 18 сак-Sputnik. Бізнес-канцэпцыя Holiday.by з прыходам новага топ-мэнэджара не зменіцца, заяўляе сузаснавальнік рэсурсу Андрэй Барашка.

Экс-дырэктар Onliner.by Аляксандр Стэльмах стаў новым кіраўніком кампаніі "ХолідэйБай Медыя", у якую ўваходзяць праекты Holiday.by, Bilet.by і Arendazala.by. Новае прызначэнне вядомай у Беларусі медыяперсоны актыўна абмяркоўваецца ў Байнэце.

 "Я б не стаў на сто працэнтаў увязваць імя пэўнага мэнэджара з "апошнім месцам працы". Holiday.by і Onliner.by гэта прынцыпова розныя пляцоўкі і ў іх розныя канцэпцыі", — заявіў у інтэрв'ю карэспандэнту Sputnik Барашка.

З яго слоў, "любы вопытны супрацоўнік прыносіць на новае месца працы алгарытмы і прынцыпы, якія калісці працавалі". Сузаснавальнік кампаніі падкрэсліў, што бізнес-канцэпцыя Holiday.by не мяняецца. "Мы, як і раней, будзем даваць магчымасць вялікай колькасці беларусаў максімальна проста выбраць пуцёўку, агенцтва, месца адпачынку за мяжой і ў Беларусі, а таксама рэгулярна пісаць на тэмы, звязаныя з адпачынкам", — адзначыў ён.  

Праэкт Holiday.by, якому 1 красавіка споўніцца 14 гадоў, у большасці ўдзельнікаў  інфармацыйнага рынку асацыяваўся выключна з імем Андрэя Барашка. "За гэты час мы навучылі туррынак Беларусі на высокім узроўні рэкламаваць свае паслугі ў інтэрнэце. Але я выдатна ўсведамляю, што мае падыходы да развіцця бізнесу маглі прытупіцца і, не адчуваючы гэтага, я мог наступаць на вялікія граблі", — прызнаўся суразмоўца Sputnik. Ён дадаў, што гэта была адна з прычын змены кіраўніцтва і прыцягнення ў кампанію прафесіяналаў са станоўчым вопытам на беларускім медыярынку.

Кажучы пра праблему кадраў у медыясферы, сузаснавальнік папулярнага турыстычнага партала адзначыў, што фінансавы крызіс зрабіў сваю справу.

 "Калі яшчэ год таму на рынку працы словы добрага спецыяліста (без розніцы, гэта спецыяліст па працы з кліентамі ці журналіст, напрыклад) было знайсці цяжка, то ўжо ў пачатку 2015 года на простую вакансію журналіста партала ў першы дзень можна атрымаць да 300 водгукаў з адной дошкі аб'явы", — распавёў ён.

 І прызнаўся, што знайсці добрага рэдактара, а тым больш галоўнага рэдактара медыярэсурсаў, па-ранейшаму цяжка. "Гэта не проста добры аўтар, а ў першую чаргу кіраўнік, які прайшоў усе ўзроўні працы ў журналістыцы. Нешта вельмі блізкае да гасцінічнага бізнэсу, калі ва ўзровень менеджменту ты не можаш проста прыйсці без уласнага вопыту працы на рэцэпцыі і разумення, як працуе пакаёўка або room-service",- сказаў Барашка. І ў гэтым пытанні ў Беларусі рынак звужаецца, са шкадаваннем канстатаваў ён.

 У ліку прычын, якія прывялі да такой сітуацыі на інфармацыйным рынку, суразмоўца Sputnik назваў невялікую колькасць паспяховых онлайн-СМІ.

 Каментуючы тэндэнцыі турыстычнага рынку, сузаснавальнік Holiday.by, адзначыў, што "гэты сезон не будзе падобны ні на адзін з папярэдніх, якія я бачыў з 1998 года". Паводле слоў спецыяліста, адбываецца штомесячная змена кан'юнктуры на туррынке на фоне відавочнай "беларускай паўзы"турыстаў.

"У любой незразумелай сітуацыі беларусы заміраюць" да лепшых часоў". Таму факт, які можна канстатаваць ужо сёння — турысты будуць заказваць замежныя пуцёўкі не загадзя, а непасрэдна напярэдадні даты адпачынку", — сказаў ён.

Барашка таксама адзначыў, што па статыстыцы Holiday.by попыт на адпачынак у Беларусі (у першую чаргу на аграсядзібы, катэджы і загарадныя комплексы) у параўнанні з сакавіком 2014 вырас на 22%.

Тэги:
Стэльмах, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы