22:49 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Вуліца ў Вільнюсе

Падарожжа беларусаў у Вільню

© Sputnik Дзмітрый Карлюк
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
13110

Колькі каштуе, як дабірацца і дзе адпачываць у сталіцы Літвы.

Дзмітрый Карлюк, спецыяльна для Sputnik.

Пачатковай кропкай нашага падарожжа быў Вільнюс. Адлегласць невялікае каля 190 кіламетраў. Дабрацца можна любым з даступных відаў транспарту – ад аўтамабіля да самалёта.

Кошты на квіткі наземнага транспарту даволі прымальныя. Мы ехалі аўтобусам Мінск-Вільнюс, квіткі туды і назад абышліся прыкладна ў 800 тыс. рублёў на дваіх чалавек.

Час у шляху склаў прыкладна 4,5 гадзіны. Але ўсё залежыць ад часу праходжання мяжы. Калі ехаць туды, на беларускай мяжы толькі праверка пашпартоў, на літоўскім баку здзяйсняецца праверка багажу, што занімае больш часу. На шляху ў Беларусь усё наадварот. Праверкі адбываюцца адразу па выхадзе з аўтобуса.

Калі ехаць па чыгунцы, то ўсе гэтыя мерапрыемствы ладзяцца ў вагоне. Але ў нас усё ўкладвалася ў графік руху.

Адразу хачу супакоіць пра зносіны з насельніцтвам. Мясцовыя жыхары, у якіх мы кватараваліся, сказалі, што літоўцы добрыя псіхолагі, яны па знешняму выгляду адразу пазнаюць хто мясцовы, а хто турыст. Але ад гэтага амаль нічога не змяняецца, тут усе гавораць па-руску – нават мясцовае насельніцтва паміж сабой. Так што ў крамах рознымі знакамі нічога тлумачыць не трэба.

Транспарт і сувязь

Крыху нечаканым для нас апынуўся факт высокіх коштаў на праезд у грамадскім транспарце. Квіток у вадзіцеля каштуе 1€. Але можна набыць праязны ў выглядзе карткі– на тры дні з безлімітнай колькасцю паездак каштуе 7,5€. Як нам растлумачылі, прыкладаць картку да валідатара не трэба – толькі паказаць кантралёру, калі здарыцца праверка.

Аўтобусы і тралейбусы курсуюць дакладна і па раскладзе. На кожным прыпынку можна знайсці падрабязны расклад транспарту на ўсе маршруты.

Для тых, хто едзе на закупкі ў Акропаліс, з аўтавакзала зладжаны адмысловы аўтобусны маршрут адразу да гандлёвага цэнтру і ў зваротным напрамку.

Для зручнасці турыстаў і мясцовых жыхароў існуе пракат ровараў. У Старым горадзе знаходзіцца каля 30 роварных стаянак. У першую чаргу, зручнасць заключаецца ў тым, што ровар можна ўзаць у адной частцы горада, а аддаць – у зусім іншай.

Паркоўка ровараў у Вільні
© Sputnik Дзмітрый Карлюк
Паркоўка ровараў у Вільні

У Літве можна з лёгкасцю перасоўвацца з горада ў горад. Міжгароднія паездкі не вельмі цяжкія. Дабрацца да Тракая каштуе 1,6€, да Друскінінкая – 8-9€. Квіткі можна набыць у касах ці адразу ў вадзіцеля. Аўтобусы і маршруткі ходзяць прыкладна раз у гадзіну.

Мабільная сувязь працуе без перабояў, а ўжо актываваную сімку мясцовага аператара можна набыць у любым кіёске з друкаванай прадукцыяй.Мы набылі картку на 30 хвілін за 6€.

Кошты на прадукты

Кошты на прадукты харчавання ў сталіцы Літвы на 5-10% больш, чым у Мінску. Так, свінны кумпячок каштуе 4.5€ (на акцыі можна знайсці за 3,65€), кошт кілаграму памідораў у сярэднім складае 0,65€, пачак кавы Jacobs Kronung 500г примерно 5,50€.

Амаль у любой краме ёсць мноства прадуктаў на са знішкамі, і калі вы нікуды не спяшаецеся, то можаце назбіраць увесь спажывецкі кошык па коштах са зніжкамі. А вось аматарам папаліць і выпіць прыйдзецца раскашэліцца – звычайны Winston каштуе 2,9€, а адзін з брэндаў беларускай водкі – 7,9€.

Выдатныя мясціны і адпачынак

У Літве шмат прыгожых гістарычных і прыгожых месцаў, ёсць мясціны з найпрыгашэйшымі пейзажамі, якія варта пабачыць.

Кошты на агляды выдатных мясцін прыкладна аднолькавыя для ўсіх гістарычных цэнтраў краіны. Да прыкладу, квіток у Тракайскі замак ці на экскурсію ў Грута парк у Друскінінкае каштуе 6€, а за фатаграфаванне дадаткова трэба заплаціць 1,16€.

Тракайскі замак
© Sputnik Дзмітрый Карлюк
Тракайскі замак

Ва ўсіх музеях працуе добрая ахова, якой вы можаце пакінуць сваі рэчы, калі такія ёсць.

Калі каму не да спадобы глядзець на сярэднявечныя мячы і троны кіраўнікоў, у Тракаі ёсць найпрыгажэйшае возера. Там можна ўзяць напракат лодку і здзейсніць самастойнае воднае падарожжа. З лодкі адкрываюцца прыгожыя краявіды на мясцовую прыроду і гістарычныя мясціны.

У агульным жа Літва пакінула ў нас толькі станоўчыя эмоцыі і ўспаміны. Гэта багатая на прыгожыя краявіды і гістарычныя мясціны краіна, у якой сустракаюцца па большай часцы добразычлівыя людзі, добра зладжана сістэма гарадскога і міжгародні транспарт.

“Моўнае” пытанне таксама не паўставала – там выдатна разумеюць рускую мову.

Тэги:
Грамадства, Гістарычныя мясціны, Стыль жыцця і адпачынак, Турызм і адпачынак, Турызм, Літва, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы