10:50 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
103 0 0

Лоўкостэры “Победа” і авіякампанія “Ямал” атрымалі дазвол на палёты ў Мінск.

МІНСК, 22 кас — Sputnik. "Победа" 14 разоў на тыдню зможа лётаць з Масквы ў Мінск і назад. "Ямал" арганізуе рэйсы з Екацерынбургу, паведамляецца на сайце "Росавиации".

Але рэальныя рэйсы з'явяцца толькі пасля таго, як зацвердзяць змены ў Федэральных авіяцыйных правілах: раней расійскім перавозчыкам было забаронена лётаць за мяжу без двухгадовага вопыту палётаў унутры краіны.

Авіякампанія "Ямал" арганізуе рэйсы з Екацярынбурга ў Мінск два разы на тыдзень.

Да гэтага часу выбар лоўкостэраў для беларусаў застаецца надта ж невялікім. З Мінску лятаюць толькі дзве лоўкост-кампаніі — Vueling і аirBaltic.

Першы — іспанскі лоўкостэр, які дае нам шчасце прамых рэйсаў з Мінска ў Барселону. Аэрапорт Барселоны — галоўны хаб авіякампаніі Vueling, а гэта значыць, што для мінчан адкрываецца магчымасць бюджэтнага падарожжа ў іншыя папулярныя іспанскія горады: Алікантэ, Альмера, Більбао, Гранаду, Ібіца, Мадрыд, Севіля, Мальёрка. Авіякампанія ажыццяўляе пералёты з мая па кастрычнік. airBaltic робіць прамыя вылеты з Мінска ў Рыгу.

Дзякуй Вільне і яго аэрапорту за суседства!

Тэги:
авіякампанія “Ямал, авіякампанія “Победа, Екацерынбург, Масква, Мінск

Галоўныя тэмы