10:35 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
10330

“Белавіа” настойліва сцвярджае, што ў Егіпце няма чаго баяцца. Калі ўсё ж баіцеся, падабралі для вас альтэрнатыву.

МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Беларуская авіякампанія "Белавіа" сцвярджае, што Егіпет зараз спакайней, чым калі, але ж Sputnik вырашыў, што няблага знайсці і альтэрнатыўныя краіны з не менш цёплым морам і не горшымі рыбкамі ў ім. Разбірацца дапамагаў дырэктар турыстычнага агенцтва "Новая турыстычная сістэма" Уладзімір Архіпаў.

"З закрыццём вылетаў у Егіпет з Масквы, можна чакаць падаражанні іншых напрамкаў. Надвор'е робіць менавіта расійскі рынак. Многія нашыя кліенты, што планвалі браніраваць туры на Егіпет узімку, узялі час падумаць", — расказаў Sputnik суразмоўца.

В'етнам (без візы)

Цветочный магазин на одной из улиц Хошимина (Вьетнам)
© Sputnik / Александр Вильф
Цветочный магазин на одной из улиц Хошимина (Вьетнам)

В'етнам па цэнавой катэгорыі і па якасці адпачынку цалкам адпавядае Егіпту. Праблема толькі ў тым, што В'етнам не прапануе варыянт "Усё ўключана", што можа стаць праблемай для многіх турыстаў. Затое там цудоўныя пляжы, надвор'е, да таго ж, няма патрэбы ў візе. Гэтая краіна прапануе дабраякасны адпачынак па прымальным кошту, да таго ж там шмат помнікаў архітэктуры і цудоўныя краявіды. Курорты В'етнама прапануюць добры выбар актыўнага адпачынку.

Расіяне даўно ацанілі В'етнам, беларусы таксама ляталі туды на адпачынак, але ж у мінулым годзе краіна патрабавала візу, зараз мы можам заставацца там на 15 дзён без візы.

Надвор'е ў В'етнаме: +26

Індыя (патрэбна віза)

Приветствие Солнца. Индия готовится отметить Всемирный день йоги
© REUTERS / Anindito Mukherjee
Приветствие Солнца. Индия готовится отметить Всемирный день йоги

З Індыі можна прывезці не меней сувеніраў, чым з Егіпта, і паглядзець не менш гістарычных помнікаў. Для тых, хто ездзіў у Егіпет пакатацца на вярблюдзе, прыемным сюрпрызам будуць такія ж прапановы ў Індыі, як і ўпадабаныя турыстамі рафтынг, дайвінг і прагулкі на сланах.

Надвор'е ў Індыі: +28

Тайланд (патрэбна віза)

Тайланд
© Photo : pixabay.com
Тайланд

Спецыялізуючыся на турызме не адзін год, жыхары Тайланда падзялілі свае курортныя зоны такім чынам, што яны непаўторныя, кожная адпавядае пажаданням розных турыстаў. Калі ў Турцыі кожны гатэль спрабуе максімальна задаволіць пажаданні кожнага кліента, нагадваючы нейкі вінегрэт з пейзажаў, дык, выпраўляючыся ў Тайланд, варта выбраць месца, якое адпавядае менавіта вам. Гэта можа быць велізарны гатэль, нашпігаваны забаўкамі і анімацыяй, а можа быць ціхае бунгала ў дзікім кутку.

Надвор'е ў Тайландзе: +35

Канарскія астравы (патрэбна шэнгенская віза)

Канарскія астравы
Канарскія астравы

Самы блізкі варыянт для еўрапейцаў з прымальнымі коштамі. Гэта адзіны еўрапейскі варыянт, які дазваляе ўзімку купацца ў моры. Атрымаць візу зараз не праблема — многія беларусы маюць шэнген.

Надвор'е на Канарах: +27

Турцыя і Грэцыя

Кошты на туры ў Егіпет значна адрозніваліся. Каб задаволіць патрабаванні ўсіх кліентаў, аднаго В'етнама мала. Для кагосьці адэкватнымі па кошту будуць блізкія Турцыя і Грэцыя, калі размова ідзе пра бліжэйшыя вылеты. Калі размова ідзе пра адпачынак каля басейна, Турцыю можна разглядаць як альтэрнатыву, а вось купацца ў моры ўжо нельга.

По теме

Белавія хоча на Канары, але прыйдзецца ляцець у Запарожжа
Тэги:
В'етнам, Канарскія астравы, Тайланд, Індыя, Беларусь

Галоўныя тэмы