Еўропа без спусташэння кашалька: акцыя ад “Белавія”

© Sputnik / Виктор ТолочкоСамолет "Белавиа"
Самолет Белавиа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спецыяльныя кошты на 15 рэгулярных напрамкаў аб’явіла нацыянальная авіякампанія.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. З 1 снежня ў авіякампаніі "Белавія" стартавала акцыя "15 дзён — 15 напрамкаў па 199 еўра".

На працягу 15-ці дзён, з 1 па 15 снежня, беларускі перавозчык прапануе пасажырам спецыяльныя тарыфы на пералёты туды-назад па 15-ці папулярных напрамках. Кошт такога квітка па акцыі складзе 199 еўра (уключаючы таксы і зборы).

Шарм-эль-Шэйх, Егіпет - Sputnik Беларусь
Шарм-эль-Шэйх сёння

Зніжэнне тарыфаў у рамках акцыі ў сярэднім складае больш за 30%. Авіябілеты па спецыяльных цэнах можна набыць на афіцыйным сайце belavia.by, у касах і ў агентаў авіякампаніі.

Перыяд падарожжа па акцыйных білетах — з 11 студзеня па 31 сакавіка наступнага года.

У межах акцыі пасажырам прапануюцца палёты ў Амстэрдам, Берлін, Франкфурт, Мілан, Тбілісі, Батумі, Ерэван, Гановер, Рым, Сочы, Ларнаку, Краснадар, Прагу, Будапешт, Бялград.

Стужка навiн
0