14:05 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
У Нацыянальным аэрапорце Мінск

МЗС апублікаваў спіс краін з бязвізавым уездам у Беларусь

© Sputnik / Виктор Толочко
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Замежнікам, каб уехаць без візы ў Беларусь, трэба мець пры сабе пашпарт (іншы дакумент для выезду за мяжу), 46 рублёў на кожны дзень знаходжання, медыцынскі страхавы поліс, які дзейнічае ў рэспубліцы (на суму не менш за 10 тысяч еўра).

МІНСК, 9 сту - Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі апублікавала спіс краін, грамадзянам якіх дазволена ўязджаць у рэспубліку на пяць сутак без візы.

Указ №8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян", якім устаноўлены бязвізавы парадак уезду ў рэспубліку на пэўны тэрмін пры перасячэнні дзяржмяжы праз КПП у Нацыянальным аэрапорце Мінск, быў падпісаны прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам 9 студзеня.

Так, у спіс увайшлі Аўстралія, Аўстрыя, Албанія, Андора, Антыгуа і Барбуда, Аргенціна, Барбадос, Бахрэйн, Бельгія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Бразілія, Вануату, Ватыкан, Вялікабрытанія, В'етнам, Гаіці, Германія, Ганконг, Грэцыя, Данія, Садружнасць Дамінікі, Індыя, Інданезія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Кіпр, Кітай, Карэя, Кувейт, Латвія, Ліван, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Макао, Македоніі, Малайзія, Мальта, Мальтыйскі Ордэн, Мексіка, Фэдэратыўныя штаты Мікранэзіі, Манака, Намібія, Нідэрланды, Нікарагуа, Новая Зеландыя, Нарвегія, Аман, Панама, Перу, Польшча, Партугалія, Румынія, Самоа, Сірыя, Сейшэлы, Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны, Сінгапур, Славакія, Славенія, ЗША, Уругвай, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Чылі, Швейцарыя, Швецыя, Сальвадор, Эстонія і Японія.

Пры гэтым для грамадзян Гаіці, В'етнама, Гамбіі, Індыі, Гандураса, Кітая, Намібіі, Лівана і Самоа дадатковай умовай з'яўляецца наяўнасць сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў на вылет з мінскага аэрапорта ў працягу пяці дзён з даты ўезду.

Замежнікам, каб уехаць без візы ў Беларусь, трэба мець пры сабе пашпарт (іншы дакумент для выезду за мяжу), 46 рублёў на кожны дзень знаходжання, медыцынскі страхавы поліс, які дзейнічае ў рэспубліцы (на суму не менш за 10 тысяч еўра).

Пры гэтым указам прадугледжана, што яго дзеянне не распаўсюджваецца на пасажыраў, якія прыбываюць у рэспубліку авіярэйсамі з Расіі, а таксама якія збіраюцца выляцець у аэрапорты РФ.

Тэги:
турызм, Візы, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы