Па месцах Багдановіча: турмаршрут для беларусаў з'явіцца ў Крыме

© Public DomainМаксім Багдановіч
Максім Багдановіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Маршрут, па словах старшыні беларускай суполкі, будзе праходзіць праз Ялту, Феадосію і Стары Крым.

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Спецыяльны турыстычны маршрут для грамадзян Беларусі можа быць створаны ў Крыме, паведаміў у чацвер старшыня беларускай суполкі паўвыспы Раман Чагрынец.

Відэафакт: Фіёна Гіб чытае верш Максіма Багдановіча - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: Фіёна Гіб чытае верш Максіма Багдановіча

"Мы выйшлі з ініцыятывай на наша міністэрства культуры зрабіць турыстычны маршрут па месцах, якія маюць дачыненне да Максіма Багдановіча. Гэта тое, што можа прыцягнуць беларускага турыста, гэта ключавая фігура", — сказаў ён.

Па словах Чагрынца, паэт бываў у Ялце, Феадосіі і Старым Крыме.

"Мы робім добры, прыгожы маршрут і прывозім сюды беларускага турыста", — падкрэсліў старшыня суполкі.

Максім Багдановіч — адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы.

Стужка навiн
0