01:46 18 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Свята беларускай культуры Вытокі ў Верхнім горадзе

Беларусь і Кітай могуць увесці бязвізавы рэжым

© Sputnik/ Юлія Хвошч
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
710

Падчас сустрэчы ў Пекіне прэзідэнта Лукашэнкі з лідэрам КНР было даручана прапрацаваць дадзеную ініцыятыву.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Кітай і Беларусь могуць увесці бязвізавы рэжым для грамадзян на тэрмін не больш за 30 дзён, гэтую ініцыятыву абмеркавалі ў аўторак на сустрэчы прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін.

У лютым бягучага года Беларусь увяла бязвізавы рэжым для грамадзян з 80 краін свету, але пры ўмове, што яны прыязджаюць у рэспубліку не больш чым на пяць дзён і праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Пазней беларускія ўлады заявілі, што спіс бязвізавых краін можа быць у найбліжэйшай будучыні пашыраны.

Падчас перамоваў Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна было адзначана, што існуе магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму для знаходжання грамадзян дзвюх краін на кароткія тэрміны. Кіраўнікі дзяржаў даручылі кампетэнтным органам прапрацаваць гэтае пытанне, паведаміла БелТА.

У цяперашні час паміж краінамі дзейнічае бязвізавы рэжым для ўладальнікаў дыпламатычных або службовых пашпартоў, а таксама турыстычных груп. Акрамя таго, Кітай уваходзіць у спіс 80 краін, грамадзянам якіх можна знаходзіцца ў Беларусі без візы на працягу пяці дзён.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы