14:31 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Санаторый Беларусачка

Санаторыі выступаюць за павелічэнне тэрмінаў "безвізу" для турыстаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Нягледзячы на надвор’е, беларускія санаторыі ў летні перыяд запоўненыя на 100%, пераважная большасць замежных гасцей па-ранейшаму складаюць грамадзяне Расіі.

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Для беларускіх здраўніц было б выгадна, калі б тэрміны бязвізавага знаходжання для замежных турыстаў былі павялічаныя, заявіў на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Мінску дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

"На сённяшні дзень я магу прывесці адзінкавыя прыклады наведвання санаторна-курортных арганізацый бязвізавымі турыстамі — гэта наведванне па пуцёўцы выхаднога дня. Але ў дадзеным выпадку хутчэй вырашаецца пытанне размяшчэння — людзі, якія знаходзяцца да пяці сутак, выкарыстоўваюць санаторыі не як санаторна-курортную арганізацыю, а як месца для размяшчэння. Таму мы выступаем за павелічэнне тэрмінаў бязвізавага знаходжання", — заявіў Балбатоўскі.

Стандартная аздараўленчая праграма ў беларускіх здраўніцах разлічана на два тыдні.

Пакуль жа львіную долю замежных турыстаў у беларускіх санаторыях складаюць грамадзяне Расіі, хоць іх колькасць пакрысе зніжаецца.

"Усё роўна больш за 90% замежных гасцей у беларускіх санаторыях — гэта грамадзяне РФ. Аднак па выніках першага квартала мы бачым, што структура змяняецца ў бок павелічэння грамадзян іншых дзяржаў. І мы спадзяемся, што гэтая тэндэнцыя захаваецца", — сказаў Балбатоўскі.

Сярэдняя запаўняльнасць беларускіх здраўніц у першым паўгоддзі 2017 года склала 70%, прычым у летні перыяд, нягледзячы на надвор'е, санаторыі запоўненыя на 100%.

Тэги:
Генадзь Балбатоўскі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы