Банк Літвы выпусціць новую юбілейную манету ў гонар Вільнюса

© Pixabay / Alexas_FotosМанеты еўра, архіўнае фота
Манеты еўра, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Памяняць звычайную манету ў 2 еўра на памятную з выявай Вільнюса можна будзе ў Музеі грошай 31 жніўня.

МІНСК, 14 жні — Sputnik. Памятную манету наміналам у 2 еўра Банк Літвы выпусціць 31 жніўня, паведамляе Sputnik Літва.

Вільнюс, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Вільня, якой не стаць Вільнюсам

Памятная манета прысвечана Вільнюсу. На нацыянальным баку манеты выяўлены Бернардынскі касцёл і званіца Вільнюскага ўніверсітэта.

У Музеі грошай (пр. Гедцітнаса, 6) 2 верасня можна будзе памяняць звычайную манету наміналам у 2 еўра на памятную, прысвечаную Вільнюсу.

У музеі адзін наведвальнік зможа замяніць толькі дзве манеты. Калі вы захочаце абмяняць больш манет — звярніцеся ў касы Банка Літвы.

© Photo : Банк ЛітвыМанета прысвечаная Вільнюсу
Манета прысвечаная Вільнюсу - Sputnik Беларусь
Манета прысвечаная Вільнюсу

Тыраж памятных манет — 10 тысяч. Усяго ў Літве выпушчаны 1 мільён манет наміналам у 2 еўра.

Стужка навiн
0