17:17 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Будынак у цэнтры Гродна пабудаваны Антоніем Тызенгаўзам

Галерэя Тызенгаўза адкрыецца ў Гродне

© Photo: Тэлеканал "Гродно Плюс"
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
4710

Праект "Шляхам Тызенгаўза – стварэнне турыстычнага маршрута для прасоўвання гістарычнай і культурнай спадчыны Сакулкі і Гродна" будзе каштаваць агулам 2,2 млн еўра.

МІНСК, 22 кас — Sputnik. Праект пад назвай "Шляхам Тызенгаўза" атрымаў падтрымку ў рамках трансгранічнага партнёрства, прайшоў усе этапы і зацверджаны, паведамілі Sputnik у прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.

Каложа ў Гродне
© Sputnik Ася Поплавская

"Работы па рэканструкцыі гісторыка-культурнага аб'екта будынка былога Нацыянальнага архіва на цэнтральнай гарадской плошчы пачнуцца ўжо летам", — распавялі ў аблвыканкаме.

Паводле задумы тут размесцяцца прэзентабельная канферэнц-зала і галерэя Тызенгаўза. Сюды будуць запрашаць бізнес-інвестараў для дэманстрацыі дзелавых магчымасцяў горада, а таксама прыцягваць увагу турыстаў.

Праект "Шляхам Тызенгаўза — стварэнне турыстычнага маршрута для прасоўвання гістарычнай і культурнай спадчыны Сакулкі і Гродна" будзе каштаваць агулам 2,2 млн еўра. Большую частку — 1,9 млн еўра — выдзеліць праграма трансгранічнага супрацоўніцтва, паведамляе isokolka.eu. Праект мае рэалізавацца ў 2018-2019 гадах.

"На старце было дзесьці 362 заяўкі. Прыкладна мы прыкінулі, атрымаўся конкурс, калі па колькасці заявак, 1 да 20, а калі па колькасці запытаных грошай, конкурс вырас з 1 да 30. Таму паверце, што мы ганарымся, што выйгралі. Пісала палова Украіны, пісала палова Польшчы", — распавёў каардынатар праекту "Шляхам Тызенгаўза" Сяргей Каляда.

Праект "Шляхам Тызенгаўза" быў ухвалены шмат у чым дзякуючы сумесным польска-беларускім намаганням. У польскім горадзе Сакулка, як і ў Гродне, Антоній Тызенгаўз пабудаваў падобныя адзін аднаму будынкі. У будучыні культурныя аб'екты злучацца веласіпедным маршрутам праз пункт пропуску "Брузгі". А ў абодвух гарадах з'явяцца кавярні з назвамі "Гродна" і "Сакулка".

По теме

Гродна можа страціць палац XVII стагоддзя
Тэги:
"Шляхам Тызенгаўза", реконструкция, Сакулка, Гродна, Польшча, Беларусь

Галоўныя тэмы