03:06 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Плошча ва Ужупісе, Вільнюс

Паркоўкі ў цэнтры Вільнюса становяцца платнымі

© Sputnik/ Алиса Бабицкая
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Паркоўкі на вуліцах Старога горада, Наўямесціса, Ужупіса і некаторых іншых, якія знаходзяцца ў цэнтры Вільнюса, стануць платнымі.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. З 20 лістапада гэтага года зменіцца парадак паркоўкі аўтамабіляў на частцы вуліц і плошчаў цэнтра горада, паведамляе Sputnik Літва са спасылкай на дадзеныя прэс-службы самакіравання Вільнюса.

Вільнюс, архіўнае фота
© Sputnik/ Алексей Филиппов

Змены закрануць Стары горад, Наўямесціс, Ужупіс і подступы да цэнтра Вільнюса.

Новаўвядзенні прыняты ў сувязі з павялічанай колькасцю скаргаў жыхароў цэнтра горада на неакуратна прыпаркаваныя і замінаючыя руху аўтамабілі, а таксама для рэгулявання транспартных патокаў у горадзе і працягласці стаянак.

З 20 лістапада плата за паркоўку аўтамабіля будзе спаганяцца на наступных вуліцах:

  • на вуліцы Скапа,
  • на вуліцы Серакаўско каля будынку 15,
  • на ўчастку вуліцы Львова,
  • на вуліцы Лінкмяну паміж вуліцай Львово і праспектам Канстытуцыёс,
  • у завулку Балтасіс каля вуліцы Полацка,
  • на вуліцы Полацка ад дома нумар 16 да вуліцы Аланду,
  • на вуліцы Зарасу ад дома нумар 5 да вуліцы Полацко.

Вуліца Скапа трапляе ў сінюю зону аплаты (аплата спаганяецца з панядзелка па нядзелю з 08:00 да 24:00, гадзіна стаянкі каштуе 2,5 еўра).

Адрэзак вуліцы Серакаўско ля дома нумар 15 трапляе ў зялёную зону аплаты (аплата спаганяецца з панядзелка па суботу з 08:00 да 18:00, гадзіна стаянкі каштуе 0,3 еўра).

Участкі вуліцы Львова, на вуліцы Лінкмяну паміж вуліцай Львова і праспектам Канстытуцыёс і ва Ужупісе (завулак Балтасіс, частка вуліц Полацко і Зарасу) трапляе ў жоўтую зону паркоўкі (аплата спаганяецца з панядзелка па суботу з 08:00 да 20:00, гадзіна стаянкі каштуе 0,6 еўра).

Тэги:
парковка в Вильнюсе, платная парковка, парковка, Вільнюс, Літва
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы