Амбасада ЗША ў Мінску пачала выдаваць больш віз

© SputnikАмерыканская віза, архіўнае фота
Амерыканская віза, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для падачы дакументаў неабходная папярэдняя рэгістрацыя - чаргі ля амбасады яшчэ няма.

МІНСК, 9 сту — Sputnik. Амбасада ЗША ў Мінску з аўторка пашырыла спіс візавых паслуг для беларусаў, паведамілі Sputnik у дыппрадстаўніцтве.

Шэнгенская віза - Sputnik Беларусь
Бягун: шэнгенскія візы для беларусаў могуць патаннець у 2019 годзе

Амерыканская амбасада ў Беларусі анансавала пашырэнне візавых паслуг у другой палове снежня 2017-га, змены ўступілі ў сілу ўжо з аўторка — 9 студзеня.

З сённшняга дня беларусы могуць падаваць заяўкі на атрыманне віз катэгорый A, C1 / D, G, F, H, I, J, L, M, O, P і R — гэта значыць студэнцкіх, рабочых, транзітных віз і віз для ўдзельнікаў праграм абмену, а таксама віз для журналістаў.

На турыстычныя і дзелавыя візы ў Мінску па-ранейшаму могуць падаваць заявы толькі грамадзяне, старэйшыя за пяцьдзесят гадоў, больш маладыя беларусы павінны звяртацца ў амбасады ў суседніх краінах, напрыклад, у Польшчы.

Парадак атрымання амерыканскіх віз прадугледжвае папярэднюю рэгістрацыю на інтэрв'ю з консулам. Пакуль, як прызналіся ў дыппрадстаўніцтве, чаргі ў будынак амбасады на вуліцы Старавіленскай няма.

Раней часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі анансаваў, што пасольства можа пачаць выдаваць турыстычныя візы беларусам ужо ў 2018-ым — аднак дату не канкрэтызаваў. Умовы для атрымання неэміграцыйных візаў у Мінску былі палепшаныя ў лістападзе 2017-га.

Беларусь і ЗША адклікалі паслоў у 2008 годзе пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый у дачыненні да рэспублікі і негатыўнай ацэнкі краінамі Захаду выбараў 2006-га. З тых часоў атрымаць амерыканскую візу ў Мінску стала магчымым толькі для абмежаванагу ліку грамадзян.

"Пацяплелі" амерыканска-беларускія адносіны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2015-га года. Зрэшты, гаворка аб вяртанні паслоў пакуль не ідзе.

Стужка навiн
0