01:26 21 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
У Мінску для турыстаў устаноўлены паказальнікі

Беларусь плануе зарабіць на турыстах больш за $160 млн

© Sputnik
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
Бязвізавы рэжым у Беларусі (13)
2810

Толькі за першыя тры месяцы 2018 года Саўмін разлічвае атрымаць у бюджэт ад турыстаў 27,7 мільярда.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. Дзяржаўная праграма "Беларусь гасцінная" павінна прынесці ў краіну каля 163,9 мільёна долараў ЗША ў 2018 годзе.

Дзяржпраграма разлічана на 2016-2020 гады і зацверджана пастановай Саўміна ў 2016 годзе. Згодна з планамі ўрада на экспарце турыстычных паслуг за студзень-сакавік 2018 года краіна можа зарабіць 27,7 мільёна долараў. Да верасня гэты паказчык павінен дасягнуць узроўню 115,6 мільёнаў.

Адказным заказчыкам праграмы выступіла Міністэрства спорту і турызму. Яна ўключае дзве падпраграмы — "Маркетынг турыстычных паслуг" і "Кадравае, навуковае і навукова-метадычнае забеспячэнне ў сферы турызму".

У рамках праграмы ў студзені 2017 года быў уведзены 5-дзённы бязвізавы рэжым для жыхароў 80 краін свету. Гэты крок выклікаў рост турыстычнай прывабнасці Беларусі.

Тэмы:
Бязвізавы рэжым у Беларусі (13)

По теме

Бягун: шэнгенскія візы для беларусаў могуць патаннець у 2019 годзе
Беларусь пакуль не гатовая пашырыць бязвіз да 30 дзён
Тэги:
туризм и отдых, Міністэрства спорту і турызму РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы