07:55 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Аўгустоўскі канал, шлюз - на мяжы Польшчы і Беларусі

Зацверджаны праект зон аховы Аўгустоўскага канала

CC BY 2.0 / Alexxx Malev / Augustów Canal 5
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
3010

У адпаведнасці з афіцыйным дакументам, плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 129,18 га.

МІНСК, 23 сту — Sputnik. Міністэрства культуры Беларусі зацвердзіла праект зон аховы матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Аўгустоўскі канал". Афіцыйная пастанова, у якой замацавана рашэнне, размешчаная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Плошча Аўгустоўскага канала складае 129,18 га. У яе склад уваходзяць: водны шлях, які ўключае зарэгуляваны ўчастак ракі Чорная Ганча ад дзяржаўнай граніцы з Польшчай да вёскі Сонічы (13 км), участак канала ад вёскі Сонічы да шлюза Нямнова (6,5 км), гідравузлы Нямнова і Дамброўка, злучальны канал ад суднаходнага шлюза Нямнова да ўпадзення ў раку Нёман (2,4 км), гідравузлы Валкушык і Кужынец.

Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам ААТ "Белрэстаўрацыя". Пастанова ўступіць у сілу праз 15 рабочых дзён пасля яе падпісання.

Нагадаем, што Аўгустоўкі канал з'яўляецца тэрыторыяй, на якой у Беларусі дзейнічае бязвізавы рэжым: турысты могуць трапляць на тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці  на тэрмін да 5 сутак без дадатковых дакументаў. Згодна з рашэннямі, прынятымі ў снежні 2017 года, наведвальнікі Аўгустоўскага канала могуць таксама наведваць Гродна і Гродзенскі раён.

Пры гэтым для наведвання Аўгустоўскага канала замежным грамадзянам варта мець пры сабе сапраўдны дакумент для выезду за мяжу і дакумент, які дае права на індывідуальнае або групавое наведванне адпаведнай тэрыторыі. Адпаведны Указ Прэзідэнта Беларусі ўступіў у сілу 1 студзеня 2018 года.

Тэги:
Парк "Аўгустоўскі канал", Міністэрства культуры Беларусі, Гродненская вобласць, Беларусь

Галоўныя тэмы