Пагадненне з РФ аб прызнанні візаў можа быць падпісана ў I квартале

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗагадчык консульскага аддзела пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Гаўрыіл Мамантаў
Загадчык консульскага аддзела пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Гаўрыіл Мамантаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійска-беларускае міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні візаў закранае ў першую чаргу, грамадзян трэціх краін, якія збіраюцца з Беларусі праехаць на тэрыторыю Расіі.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Пагадненне паміж Мінскам і Масквой аб узаемным прызнанні візаў можа быць падпісана ў першым квартале 2018 года, заявіў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik загадчык консульскага аддзела пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Гаўрыіл Мамантаў.

Будынак пасольства ЗША ў Мінску - Sputnik Беларусь
Пасольства ЗША ў Беларусі з лютага стане выдаваць увесь спектр віз

Пытанне аб перасячэнні грамадзянамі трэціх краін беларуска-расійскай мяжы паўстала ў 2017 годзе: пасля рашэння Беларусі зладзіць пяцідзённы бязвіз для грамадзян 80 дзяржаў расійскія памежнікі пачалі правяраць дакументы на ўнутранай мяжы і адпраўляць замежнікаў праз міжнародныя пункты пропуску — на ўнутраных жа рубяжах Саюзнай дзяржавы такіх няма. Падобныя дзеянні РФ тлумачыла меркаваннямі бяспекі ў сучасных умовах.

"Сярод важных аспектаў дзейнасці ў консульскай сферы, лічым працу па падрыхтоўцы расійска-беларускай міжурдамовы аб узаемным прызнанні візаў і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян, грамадзян трэціх краін на тэрыторыю Расіі і Беларусі. Нашы краіны на працягу 2017 года актыўна ўдзельнічалі ў прапрацоўцы праекта пагаднення, магчыма ў першым квартале гэтага года яно будзе падрыхтавана і падпісана", — заявіў Мамантаў на прэс-канферэнцыі ў МПЦ Sputnik.

Дакумент, паводле яго слоў, закранае ў першую чаргу грамадзян трэціх краін, якія збіраюцца з Беларусі праехаць на тэрыторыю Расіі.

"Дзесьці ўжо год ёсць праблемы для замежнікаў з уездам у Расію, у сувязі з тым, што па расійскаму заканадаўству замежныя грамадзяне павінны ўязджаць праз афіцыйныя пункты пропуску, праз аэрапорты або праз пункт на мяжы Расіі, Беларусі і Украіны, так званы пункт пропуску "Тры сястры", — канстатаваў госць МПЦ Sputnik.

Ён адзначыў, што ў консульскі аддзел пасольства паступае вялікая колькасць зваротаў замежных грамадзян з просьбай растлумачыць правілы праезду.

"Мы, спадзяемся, што ўжо ў гэтым годзе, у першым квартале гэта пагадненне будзе прынята", — падкрэсліў Мамантаў.

Стужка навiн
0