11:34 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Турысты ў аэрапорце

Тэрмін знаходжання замежнікаў без рэгістрацыі павялічаць у наступным годзе

© Sputnik / Виктор Толочко
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
22 0 0

Тэрмін знаходжання замежных грамадзян у Беларусі без візы павялічаны да 30 дзён, аднак, плануючы застацца на тэрмін звыш пяці дзён, яны павінны зарэгістравацца ў мясцовых аддзелах па грамадзянстве і міграцыі МУС.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Тэрмін знаходжання іншаземцаў у Беларусі без рэгістрацыі ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі МУС краіны можа быць павялічаны да 10 дзён, аднак гэта можа адбыцца толькі ў наступным годзе, заявіў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік аддзела дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Вадзім Забаронак.

Паводле яго слоў, адпаведны законапраект, падрыхтаваны МУС, знаходзіцца ў адміністрацыі прэзідэнта.

"Мы чакаем яго ўступлення ў сілу ў наступным годзе", — распавёў Забаронак.

Да нядаўняга часу колькасць дзён, на працягу якіх замежнікі маглі знаходзіцца ў Беларусі без візы і без рэгістрацыі ў мясцовых АГІМах, супадала. Аднак з павелічэннем тэрміну бязвізавага знаходжання ў краіне да 30 дзён замежнікі, якія захочуць застацца ў краіне на тэрмін звыш пяці дзён, павінны будуць зарэгістравацца ў органах МУС. Калі яны спыняюцца ў гасцініцах, санаторыях, аграсядзібах, за іх гэтую працэдуру ажыццяўляе прымаючы бок. Калі ж яны едуць у госці да знаёмых, ісці ў АГІМ і рэгістравацца прыйдзецца самастойна.

Акрамя таго, у планах МУС — увядзенне працэдуры рэгістрацыі ў электронным выглядзе праз адзіны партал электронных паслуг. Раней Забаронак у інтэрв'ю Sputnik распавядаў, як будзе працаваць гэтая паслуга.

"Гэта значыць іншаземец прыехаў у краіну, запоўніў усталяваную форму, дзе засведчыў свае дадзеныя, меркаваны перыяд знаходжання ў краіне, адрас пражывання — і ўсё. І, хутчэй за ўсё, мы прыйдзем да таго, што рэгістрацыя будзе бясплатнай", — казаў прадстаўнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі.

По теме

Бязвізавы рэжым у Беларусі
Тэги:
бязвізавы рэжым, МУС Беларусі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы