19:04 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Старшыня Праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы

Сапсаваны адпачынак: хто павінен за яго заплаціць турысту

© Sputnik
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Спецыялісты турыстычнай сферы абмеркавалі, ці можна прымусіць турыста застрахаваць сябе ад нядобрасумленнага аператара.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Страхаванне фінансавай рызыкі па кожнаму туру можа засцерагчы турыста ад невыканання абавязацельстваў тураператара, лічыць эксперт па юрыдычных пытаннях Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый.

"Разумна ўвесці абавязковае фінансавае страхаванне фінансавых рызык. Прыйшоў час ускласці адказнасць не толькі на турыстычную супольнасць, але і на кожнага грамадзяніна", — распавёў Сяргей Цурко ў прэс-цэнтры Sputnik.

Але зрабіць гэта немагчыма па законе. Страхаванне невыканання дагавора можа ажыццяўляць толькі яго выканаўца, растлумачылі ў Белдзяржстраху. На турыстычным рынку гэта тураператар або турагент. Прымусіць турыста застрахаваць сябе ад рызыкі сутыкнуцца з невыкананнем тураператарам сваіх абавязкаў пакуль немагчыма заканадаўча.

Іншая магчымасць — страхаванне тураператараў ад банкруцтва і наяўнасць фінансавых гарантый у гульцоў сферы.

"Турыст ні за што плаціць не павінен. Мы прапануем страхаваць банкруцтва і тураператарскую дзейнасць. Турагенты павінны працаваць свабодна, людзі — спакойна ехаць, а тыя, хто займаецца бізнэсам, павінны мець грошы, каб адказаць за свае дзеянні. Усе хочуць выразнага закона аб турызме", — сказаў старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы.

У яго калег ёсць асцярогі, што патрабаванне ад аператараў фінансавых гарантый прывядзе да значнага звужэння турыстычнага рынку.

"Вы прапануеце інстытуты, якія неэфектыўныя ў суседніх краінах. У Расіі падобны падыход не вырашыў праблемы, з якой сутыкнуліся беларусы ў сітуацыі з кампаніяй "Наталі турс", — адзначыў Сяргей Цурко.

Ён упэўнены, што абмежавальныя меры не могуць быць эфектыўныя, і баіцца, што дастатковыя фінансавыя гарантыі знойдуцца толькі ў гульцоў з суседніх краін, якія вядуць бізнэс у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Якое рашэнне праблемы бачаць спецыялісты сферы і ці патрабуецца для гэтага мяняць заканадаўства, глядзіце на відэа Sputnik.

Тэги:
Страхаванне, турызм, Філіп Гулы
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы