19:00 25 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
2610

Па дадзеных аналітычнага агенцтва, адпачынак на гарналыжных курортах Беларусі яшчэ і самы танны.

МІНСК, 25 вер — Sputnik. Беларускія цэнтры "Сілічы" і "Лагойск" трапілі ў топ-10 самых папулярных сярод расіян гарналыжных курортаў ў СНД, такія дадзеныя падала аналітычнае агенцтва "ТурСтат".

Як сведчаць дадзеныя агенцтва, зімой 2018-2019 года расійскія турысты аддадуць перавагу адпачынку на гарналыжных курортах у Беларусі, а таксама ў Казахстане, Грузіі, Азербайджане, Арменіі і Узбекістане.

Беларускія курорты занялі ў рэйтынгу чацвёртае і восьмае месцы — там размясціліся "Сілічы" і "Лагойск" адпаведна.

У тройцы лідараў — "Чымбулак" у Казахстане, "Гудауры" у Грузіі і "Шахдаг" у Азербайджане. У топ таксама патрапілі "Цахкадзор" у Арменіі, "Чымган" ва Узбекістане, "Каракол" у Кыргызстане, "Туфандаг" у Азербайджане і "Алтайскія Альпы" у Казахстане.

Па дадзеных агенцтва, танней за ўсё расійскім турыстам абыйдзецца зімовы адпачынак менавіта ў Беларусі (турыстычны бюджэт, уключаючы пражыванне і харчаванне, складзе ў Сілічах і Лагойску да 70 долараў у суткі). Самымі дарагімі будуць "Шахдаг" і "Туфандаг" (больш за 100 долараў у суткі). На курорце турысты, як правіла, плануюць правесці каля тыдня.

Тэги:
Турызм і адпачынак, Гарналыжны цэнтр "Сілічы", Лагойск, Беларусь

Галоўныя тэмы