Часцей за ўсё ў Беларусь прыязджаюць турысты з Расіі

© Sputnik / Юлія ХвошчРыцары на фестывалі "Эпоха рыцарстаа 2017"
Рыцары на фестывалі Эпоха рыцарстаа 2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самы масавы турыст Беларусі - з Расіі, а па бязвізу часцей за іншых нашу краіну наведваюць літоўцы, немцы, палякі, англічане і жыхары ЗША.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Часцей за іншых у Беларусь прыязджаюць турысты з Расіі, сведчаць дадзеныя Белстата, апублікаваныя да Сусветнага дня турызму, які адзначаецца 27 верасня.

Заўзятары зборнай Германіі - Sputnik Беларусь
Месячны бязвіз устаноўлены для заўзятараў і ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў

Так, з 282,7 тысячы турыстаў, якія наведалі нашу краіну ў 2017 годзе, больш за 190 тысяч прыбылі з Расіі. Любяць бываць у Беларусі і жыхары суседняй Літвы — у мінулым годзе прыехала больш за 26 тысяч. У тройку лідараў увайшлі таксама жыхары Польшчы — іх пабывала ў Беларусі больш за 22 тысячы.

Паводле звестак Белстата, у сярэднім замежныя турысты гасцююць у Беларусі 4 дні. Часам да нас прыязджаюць і зусім з экзатычных краін, такіх як Калумбія і Гватэмала, Шры-Ланка, Коста-Рыка, Філіпіны і Балівія.

Зняцце абмежаванняў па бязвізавым уездзе значна паўплывала на рост турыстаў. З моманту ўвядзення 30-дзённага бязвізавага ўезду ў ліпені 2018 года колькасць турыстаў, якія наведалі краіну ў бязвізавым парадку, павялічылася амаль на 40%. Часцей за ўсё да нас едуць грамадзяне Германіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, ЗША.

10 жніўня ўступіла ў сілу пагадненне аб бязвізавым уездзе паміж Кітаем і Беларуссю. Жыхары Паднябеснай могуць знаходзіцца без візы ў Беларусі да 30 дзён, што таксама станоўча адбіваецца на росце турыстычных патокаў Беларусі.

Стужка навiн
0