15:47 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Турцыя. Памуккале

І ў Польшчы, і на Ямайцы: названыя краіны, у якіх адпачываюць беларусы

© Sputnik / Алексей Даничев
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
1310

У мінулым годзе амаль паўсотні нашых суайчыннікаў пабывалі ў Аўстраліі, больш за трыццаць - у Калумбіі, а шасцёра даехалі да Ямайкі.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Нацыянальны статыстычны камітэт высветліў, у якія краіны часцей за ўсё ездзяць адпачываць беларусы, адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце Белстата.

Па дадзеных камітэта, у мінулым годзе колькасць турыстаў і экскурсантаў, якія пабывалі за мяжой арганізавана, дасягнула 727,5 тысячы чалавек.

Лідарам па наведвальнасці беларусамі апынулася Турцыя, у першай тройцы таксама Егіпет і Украіна. На чацвёртым радку рэйтынгу размясцілася Балгарыя, а замкнула пяцёрку Расія. У топ-10 патрапілі таксама Польшча, Іспанія, Грэцыя, Чарнагорыя і Чэхія.

У Белстаце адзначылі, што сумарна ў 2017 годзе беларусы пабывалі ў 117 краінах свету, у ліку якіх і вельмі далёкія: у Аўстралію з'ездзілі 47 чалавек, у Калумбію — 36, у Баліварыянскую рэспубліку — 15, а на Ямайку — 6. У сярэднім нашы суайчыннікі праводзяць за мяжой восем дзён. Папулярным застаецца і ўнутраны турызм па Беларусі.

Дарэчы, у рэспубліку прыязджае ўсё больш замежнікаў: у мінулым годзе іх колькасць склала 282,7 тысячы чалавек. Прыязджалі са 105 краін свету, але ў асноўным — госці з Расіі, а таксама Літвы і Польшчы.

Тэги:
Турызм і адпачынак, Белстат

Галоўныя тэмы