16:01 09 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.37
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
Бязвізавы рэжым у Беларусі (16)
1910

Складальнікі парэкамендавалі наведаць Беларусь у сувязі са спрашчэннем бязвізавага рэжыму і адзначылі, што тут ёсць годныя кафэ і месцы для прагулак і адпачынку.

МІНСК, 24 кас - Sputnik. Беларусь апынулася сярод дзесяці лепшых краін для падарожжаў у наступным годзе, рэйтынг апублікаваны на сайце выдавецтва Lonely Planet.

Рэспубліка ў топ краін апынулася на восьмай пазіцыі. Складальнікі парэкамендавалі наведаць Беларусь у сувязі са спрашчэннем бязвізавага рэжыму, які працягнулі на месяц.

Адзначаецца таксама, што ў Беларусі ёсць годныя ўстановы грамадскага харчавання, праходзяць цікавыя мерапрыемствы, варта зірнуць на Стары горад і ратушу ў Мінску. Да таго ж, менавіта ў Беларусі у 2019 годзе пройдуць другія Еўрапейскія гульні.

У тройцы лідараў апынуліся Шры-Ланка, Германія і Зімбабвэ. У спіс таксама патрапілі Панама, Кыргызстан, Іарданія, Інданезія, Сан-Тамэ і Прынсіпі ў Афрыцы, а таксама Беліз.

Міжнароднае выдавецтва Lonely Planet, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Аўстраліі, складае і выпускае даведнікі па розных краінах. Рэйтынгі 10 лепшых краін для падарожжаў складаюцца штогод.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Бязвізавы рэжым у Беларусі (16)
Тэги:
бязвізавы рэжым, Турызм і адпачынак, Беларусь

Галоўныя тэмы