10:30 13 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.17
Самалёты Ryanair, архіўнае фота

Сабе даражэй: лоўкостары Ryanair і Wizz Аir змянілі правілы правозу багажу

© REUTERS / Wolfgang Rattay
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Даплачваць за другую сумку ў ручной паклажы перавозчыкі абавяжуць пасажыраў для таго, каб рэйсы радзей затрымліваліся.

МІНСК, 1 ліс - Sputnik. Новыя правілы правозу багажу ў лоукостараў Ryanair і Wizz Аir уступілі ў сілу з 1 лістапада.

Перавозчык Ryanair растлумачыў, што правілы робяць стражэй, каб скараціць колькасць затрымак пры вылеце. З-за таго, што многія пасажыры бралі на борт невялікія чамаданы, затрымка рэйса складала прыкладна 25 хвілін. Праблема складалася ў тым, што супрацоўніку авіякампаніі неабходна было прамаркіраваць кожны чамадан спецыяльнай налепкай.

Sputnik вывучыў правілы і тлумачыць, колькі трэба даплаціць.

Для эканомных

Калі даплачваць не хочаце, на борт можна ўзяць толькі адну адзінку ручной паклажы, і гэта тычыцца абодвух перавозчыкаў. Ryanair крыху павялічыў дапушчальны памер маленькай сумачкі, якую можна бясплатна пранесці на борт - да 40см x 20см x 25 см. У самалёты Wizz Аir можна ўзяць ручную паклажу памерам да 40см x 30см x 20см.

Калі гэтага не дастаткова, прыйдзецца або даплаціць за паслугу Priority, ці выкласці нешта з заплечніка. Раптам усе гэтыя шампуні і крэмы для твара вам у дарозе не так і патрэбныя.

Калі даплаціць, то колькі?

На борт можна будзе браць дзве адзінкі ручной паклажы - буйную і дробную - толькі пры афармленні паслугі Priority. Буйная ручная паклажа у Ryanair павінна быць не больш за 55см x 40см x 20см, у Wizz Air - не больш за 55см x 40см х 23см.

Для Ryanair гэта танней за ўсё зрабіць адразу пры куплі білета анлайн, тады за правоз адзінкі буйной ручной паклажы прыйдзецца даплаціць шэсць еўра. Калі вырашыцеся ўжо ў аэрапорце і заплаціце картай, кошт паднімецца да сямі еўра, калі ў аэрапорце вырашыце плаціць наяўнымі - да 10,65 еўра.

З Wizzair сітуацыя падобная, толькі тут паслуга Priority будзе каштаваць даражэй. Калі плаціць анлайн - з вас возьмуць 11 еўра, калі ў аэрапорце - 20 еўра.

Калі вы няўважліва прачыталі правілы або вырашылі, што супрацоўнік авіякампаніі можа і не заўважыць ваш чамадан, "адплата" можа прыйсці ў памеры 25 еўра і нават больш. Столькі можа запатрабаваць супрацоўнік Wizz Air за афармленне паслугі Priority непасрэдна ля выхаду на пасадку, а супрацоўнік Ryanair абавязаны будзе ўзяць з вас 28,65 еўра.

Ручную паклажу, здадзеную ля трапа, можна забраць на стужцы разам з астатнім багажом.

На сабе не эканомім

Калі гэтага недастаткова, вы можаце аформіць правоз багажу. Зараз абодва перавозчыка дадалі магчымасць афармляць невялікі багаж вагой да 10 кілаграмаў, што выйдзе танней. І не забудзьцеся, што плата за перавагу складае 10 еўра за адзін кілаграм лішняга багажу.

Тэги:
Падарожжа, багаж
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы